Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
“Як бы Вы ацанілі ступень захаваньня ў нашай краіне правоў чалавека, свабоды друку, свабоды вераспавяданьня й законаў?” – з такім пытаньнем зьвярнуліся да жыхароў Менску супрацоўнікі сацыялягічнай службы “Зеркало” інфармацыйнай кампаніі БелаПАН у канцы сакавіка сёлетняга году.
Былі апытаныя 500 чалавек. 14 адсоткаў зь іх лічаць, што “ ў агуле” ў Беларусі законы захоўваюцца. 16 адсоткаў апытаных выказалі такое ж меркаваньне адносна захаваньня правоў чалавека.
На частковае захаваньне законаў і правоў асобы ўказалі 52 адсоткі і 45 адсоткаў рэспандэнтаў адпаведна. Разам з тым, значная колькасьць менчукоў (24 адсоткі) зьвярнулі ўвагу на незахаваньне ў Беларусі законаў і правоў чалавека (33 адсоткі).
18 адсоткаў жыхароў сталіцы лічаць, што ў краіне захоўваюцца нормы свабоды друку. 47 адсоткаў указалі на частковае захаваньне, і 27 адсоткаў заявілі, што свабода друку ў Беларусі не захоўваецца.
Інакш ацэньваюць рэспандэнты ступень захаваньня ў краіне свабоды вераспавяданьня. 47 адсоткаў лічаць, што гэтая норма ў агуле захоўваецца, 36 адсоткаў указалі на яе частковае захаваньне. І толькі 8 адсоткаў менчукоў мяркуюць, што свабода вераспавяданьня ў агуле парушаецца.
Астатнія апытаныя ня здолелі выказаць свае меркаваньні па закранаемых пытаньнях.