Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Штогод каля 2 тысячаў грамадзянаў Беларусі падаюць заявы аб наданьні ім статуса ўцекача ў іншых краінах. Пра гэта паведамілі “Интерфаксу” ў прадстаўніцтве ААН у Беларусі. Паводле суразмоўцы агенцтва, у 2002 годзе дадзены статус атрымалі ў Канадзе больш за 40 беларусаў, у ЗША – больш за 50, у Чэхіі – больш за 25, у Швэцыі -- 11, а таксама некалькі чалавек у Італіі, Латвіі, Ізраілі, Нарвэгіі.
Уладзімер Раўкоў, былы прарэктар Гомельскага мэдінстыту, асуджаны разам з Юры Бандажэўскім нібыта за хабар, зараз знаходзіцца на так званай “хіміі” ў мястэчку Круглае Магілёўскай вобласьці. Граматнаму адмыслоўцу, кандыдату мэдычных навук удалося ўладкавацца лекарам у мясцовым раённым шпіталі.
Прыпыненае сяброўства Беларускага прафсаюзу работнікаў аграпрамысловага комплексу (АПК) у Міжнародным зьвязе работнікаў харчовай і тытунёвай прамысловасьці, сельскай гаспадаркі і гатэлевага абслугоўваньня, грамадзкага харчаваньня і сумежных галінаў (IUF). Такое рашэньне прыняў выканкам IUF на сваім паседжаньні, якое прайшло ў Жэневе 9-10 красавіка. Пра гэта БелаПАН паведаміў чалец выканкаму IUF, былы лідэр прафсаюзу работнікаў АПК, а зараз -- прэзыдэнт Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандар Ярашук, які прысутнічаў на паседжаньні. Паводле яго, прынятае рашэньне азначае поўнае спыненьне кантактаў IUF ня толькі з прафсаюзам работнікаў АПК, але і з Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі, у склад якой ён уваходзіць.
Пасля заняткаў адзін з вучняў дзясятай клясы сталічнай школы №41 прыйшоў дадому і сказаў: “Мама, я цябе засмучу: нас прымушаюць уступаць у Беларускі саюз моладзі. Калі адмовімся – абяцаюць непрыемнасьці пры паступленьні ў ВНУ. Напэўна, я буду вымушаны адступіць ад сваіх прынцыпаў і ўсё ж такі пайсьці ў БСМ...”.
МЗС Гішпаніі аб’явіў “пэрсонамі нон грата” сем работнікаў амбасады Іраку ў Мадрыдзе. Ім прапанавалі пакінуць тэрыторыю краіны за 72 гадзіны. Пра рашэньне гішпанскага МЗС паведаміла бюро дыпляматычнай інфармацыі. Хаця крыніца не падае афіцыйнай матывіроўкі гэтага рашэньня, газэта “Мундо” паведамляе, што ірацкія дыпляматы абвінавачваюцца ў тым, што ў амбасадзе Іраку захоўвалася агнястрэльная зброя і боепрыпасы. Дыпляматы маюць права трымаць такую зброю ў сваіх місіях, але пры ўмове адпаведнага рашэньня кампэтэнтных уладаў краіны знаходжаньня. У ірацкіх дыпляматаў, паводле МЗС Гішпані, такога дазволу не было.
Прадстаўнікі шэрагу партыяў і грамадзкіх арганізацыяў Горадні зьвярнуліся з адкрытым лістом да прэзыдэнта Беларусі, у якім выказалі “свае спачуваньні ў сувязі зь зьнікненьнем Садама Хусэйа”, “аднаго зь лепшых палітычных сяброў” беларускага лідэра.
11 красавіка стала вядома, што на сустрэчы эўрапейскіх амбасадараў было прынятае рашэньне аб адмене забароны на наведваньне большасьці краінаў Эўразьвязу вышэйшымі службовымі асобамі Беларусі. Паводле дадзеных ИТАР-ТАСС, рашэньне амбасадараў павінна быць зацьверджана на бліжэйшым паседжаньні Савету міністраў замежных справаў ЭЗ ў Люксамбургу. Адмена забароны зьвязаная з пазытыўным дакладам аб умовах працы новага кіраўніцтва місіі АБСЭ ў Менску. У той самы час Савет міністраў плянуе выказаць у сваёй заяве закляпочанасьць станам правоў чалавека ў Беларусі. Нагадаем, што эўрапейскія краіны ўвялі санкцыі супраць вышэйшых беларускіх чыноўнікаў у лістападзе 2002 году пасьля адмовы Менску падоўжыць візы чальцам місіі АБСЭ.
Актывістка руху ЗУБР Любоў Кучынская выйшла з турмы ў нядзелю 13 красавіка. Кучынская была асуджаная да 10 сутак адміністратыўнага арышту за ўдзел у акцыі ля амбасады ЗША ў Беларусі, якая прайшла 3 красавіка. Удзельнікі акцыі выказалі салідарнасьць зь дзеяньнямі кааліцыі па вызваленьні Іраку ад дыктатарскага рэжыму Садама Хусэйна. К 12.30, калі Кучынскую павінны былі адпусьціць, ля спэцпрыёмніка-разьмеркавальніка на вуліцы Акрэсьціна сабраліся некалькі дзясяткаў актывістаў ЗУБРа. Але актывістцы руху давялося правесьці за кратамі яшчэ шэсьць гадзінаў.
Усе супрацоўнікі ірацкай амбасады ў Менску фармальна працягваюць працу ў ранейшым рэжыме й чакаюць распараджэньняў з Багдаду. Міністэрства замежных справаў Беларусі працягвае лічыць іх дыпляматамі, якія прадстаўляюць ірацкую дзяржаву. Але няма ніякай упэўненасьці, што новы ўрад Іраку захоча пакідаць у Беларусі сваю амбасаду.
Вядомы ірацкі журналіст Амр Нафах у інтэрвію катарскаму тэлеканалу "Al-Jazeera" заявіў, што Садам Хусэйн загінуў у час бамбардзіроўкі багдадзкага кварталу Аль-Мансур у ноч з 7 на 8 красавіка. Як сьцьвярджае Нафах, які спасылаецца на сьведчаньне “аднаго з жаўнераў адмысловага падразьдзелу рэспубліканскай гвардыі”, у выніку бомбавага ўдару амэрыканскай авіяцыі загінулі таксама сыны Садама -- Удэй і Кусай, а таксама “палова ірацкіх кіраўнікоў”.
Правал ААН у Іраку 11:03, 14/04/2003, Рычард Перл, былы намесьнік міністра абароны ЗША, «Le Figaro»
Панаваньне тэрору Садама Хусэйна завяршаецца. Аднак па іроніі лёсу з канцом яго ўлады губляе сваю ўладу Арганізацыя Аб’яднаных Нацыяў. Магчыма, што ААН не зьнікне цалкам. Тыя яе апартамэнты, якія курыруюць міратворчыя акцыі, змагаюцца з СНІДам ці абараняюць правы дзіцёнка, працягваюць сваё існаваньне. Нежаданьне Рады Бясьпекі ААН ухваліць прымяненьне сілы для рэалізацыі сваіх уласных рэзалюцыяў па зброі масавага зьнішчэньня Іраку стала прадвесьнікам канца сталіцы, пры якой цягам некаторых дзесяцігодзьдзяў ААН лічылася гарантам сусьветнага парадку.
Як стала вядома прэс-цэнтру Хартыі’97, суаўтарамі «Акту аб дэмакратыі ў Беларусі», пададзенага на разгляд Кангрэсу ЗША, на дадзены момант сталі наступныя сэнатары: Джозэф Байдэн, Джон МакКейн, Рычард Дурбін і кангрэсмэны: Стэні Хоер, Джозэф Пітс, Луіс Макінтош Слотэр, Элсі Хастынгс, Джозэф Хойфэл, Элтан Галеджы, Раш Холт, Том Лантас і Джозэф Краўлі. Нагадаем, што «Акт аб дэмакратыі ў Беларусі» быў унесены на разгляд у палату прадстаўнікоў кангрэсмэнам Крыстафэрам Сьмітам, а ў сэнат – сэнатарам Бэнам Кэмпбэлам.
Сумныя вынікі разьвіцьця эканомікі. Так, пры агульным спадзе інфляцыі летась, у параўнаньні з папярэднім, яна заставалася дастаткова высокай: на спажывецкім рынку кошты вырасьлі на 34,8%, на рынку коштаў вытворцаў прамысловай прадукцыі -- на 42,7%. Але гэтыя паказьнікі абагульняючыя, больш цікавыя канкрэтныя дадзеныя.
Ірацкія лідэры да і пасьля пачатку ваеннай кампаніі неднаразова запэўнівалі свой народ у імкненьні служыць яму і абараняць краіну ад іншаземных акупантаў. Пранікнёныя размовы суправаджаліся шырокімі экскурсамі ў гісторыю Іраку й заклікамі да адзінства. Адзінства не атрымалася. Пакаленьне іракцаў, якое вырасла ва ўмовах санкцыяў і татальнай бядоты зь цяжкасьцю дачакалася прыходу кааліцыйных танкаў, каб скінуць каменныя помнікі Хусэйна. Раскоша разрабаваных палацаў ірацкіх правадыроў ня стала адкрыцьцём, парадаксальна іншае: змагары з ЗША і іх ідэаламі аказаліся таемнымі прыхільнікамі амэрыканскага ладу жыцьця.
Кошт паслугаў у дзяржаўных і прыватных мэдычных установах павінен быць аднолькавым. Такую заяву зрабіў Аляксандар Лукашэнка 11 красавіка ў Менску на нарадзе па пытаньнях распрацоўкі і ўкараненьні адзіных нарматываў сацыяльнага стандарту па абслугоўваньні насельніцтва. “Все должны работать в равных условиях, - сказаў А.Лукашэнка. - Стоматологический кабинет частный, стоматологический - государственный. Вот они рядом или через улицу. Цены одинаковые, объемы бесплатных услуг должны быть соответственно доведены”.
На 8,1 адсоткі павялічыліся спажывецкія кошты ў Беларусі па выніках першага кварталю сёлетняга году, паведаміла Міністэрства статыстыкі і аналізу. У студзені кошты вырасьлі на 4,3 адсоткі, у лютым - на 1,9, у сакавіку - на 1,8.
Заробак "у капэртах" атрымліваць стане нявыгадна. Такія наступствы выкліча новая сістэма пэнсійнага страхаваньня, якую ўкараняюць на Беларусі. Дзяржава знайшла спосаб, якім можна супрацьстаяць выдачы заробку ў абыход касы, як тое рабілі ў многіх прыватных фірмах.
Ніжагародзкая вобласьць і Беларусь плянуюць стварыць у бліжэйшы час 4 сумесныя прадпрыемствы, якія будуць выпускаць абсталяваньне і камплектавыя часткі для аўтамабіляў. Яны разьмесьцяцца ў Беларусі. Пра гэта заявіў урад Ніжагародзкай вобласьці (на яе тэрыторыі працуе шэраг прадпрыемстваў, якія выпускаюць аўтамабілі й камплектавыя часткі, у тым ліку ГАЗ, ПАЗ, ЗМЗ), прадстаўнікі якога прымалі днямі беларускую дэлегацыю.
Самы дарагі для краіны школьнік -- віцебскі. Ягонае ўтрыманьне абыходзіцца дзяржаве на 20 адсоткаў даражэй, чым у сярэднім па рэспубліцы. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведаміў міністар адукацыі Беларусі Пётар Брыгадзін. Паводле яго, чым меней вучняў у школе, тым болей бюджэтных сродкаў патрабуецца на яго ўтрыманьне. У Віцебскай вобласьці шмат невялікіх вёсак з школамі, у якіх навучаецца ўсяго 30-40 дзяцей. У той час як аптымальная камплектацыя складае прыкладна 600 чалавек. Такой мадэляй можа павыхваляцца толькі Менск.
У вясковых і раённых мэдычных установах платныя паслугі ўводзіцца ня будуць. Пра гэта 11 красавіка ў інтэрвію карэспандэнту БЕЛТА паведаміла міністар аховы здароўя Беларусі Людміла Пастаялка. Яна патлумачыла, што на гэтым узроўні няма дарагога абсталяваньня і высокаклясных спэцыялістаў. Іншая справа – гарадзкія, абласныя і рэспубліканскія мэдустановы, дзе па жаданьні пацыента за пэўную плату можна будзе ўладкавацца ў асобнай палаце з усімі зручнасьцямі, дамовіцца аб кансультацыі ў доктара медычных навук ці прафэсара, адзначыла міністар.
У Расеі зьявілася магчымасьць вырашыць галоўную праблему на шляху стварэньня расейска-беларускага грашовага «саюзу». Калі Расея хоча друкаваць агульныя грошы ў адзіночку, то гэтае права, аказваецца, ёй могуць проста прадаць.