Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Cьпіс суаўтараў «Акту аб дэмакратыі ў Беларусі» 10:57, 14/04/2003
Як стала вядома прэс-цэнтру Хартыі’97, суаўтарамі «Акту аб дэмакратыі ў Беларусі», пададзенага на разгляд Кангрэсу ЗША, на дадзены момант сталі наступныя сэнатары: Джозэф Байдэн, Джон МакКейн, Рычард Дурбін і кангрэсмэны: Стэні Хоер, Джозэф Пітс, Луіс Макінтош Слотэр, Элсі Хастынгс, Джозэф Хойфэл, Элтан Галеджы, Раш Холт, Том Лантас і Джозэф Краўлі. Нагадаем, што «Акт аб дэмакратыі ў Беларусі» быў унесены на разгляд у палату прадстаўнікоў кангрэсмэнам Крыстафэрам Сьмітам, а ў сэнат – сэнатарам Бэнам Кэмпбэлам.
“Акт аб дэмакратыі ў Беларусі” прадугледжвае абвяшчэньне ЗША санкцыяў супраць Беларусі ў выпадку адмовы беларускіх уладаў спыніць перасьлед незалежных СМІ, расьсьледаваць выпадкі палітычна матываваных зьнікненьняў людзей і вызваліць усіх палітвязьняў. Для шэрагу беларускіх чыноўнікаў будзе закрыты доступ на тэрыторыю ЗША, забаронены стратэгічны экспарт у Беларусь і дзяржаўныя інвэстыцыі, а таксама прынятыя меры да скарачэньня фінансавай дапамогі Беларусі з боку міжнародных фінансавых інстытутаў. “Акт...” таксама прадугледжвае агучваньне экспарту Беларусьсю зброі ў краіны, якія падтрымліваюць тэрарызм, і публікацыю зьвестак аб маёмасьці Лукашэнкі і ягонага атачэньня.