|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
Таемнае жыцьцё правадыроў. Садам любіў Беласьнежку 13:22, 14/04/2003, VIP.Lenta.ru Пасьля пасьпяховага штурму галоўнай рэзыдэнцыі Садама Хусэйна перад вачамі спэцназаўцаў антыірацкай кааліцыі адкрылася ўнікальнае відовішча, годнае параўнаньня зь легендарнымі садамі Семіраміды. Скульптуры ў раманскім стылі, тэрасы, якія апускаюцца да ракі, мрамарныя ільвы, пакрытыя пазалотаю, вялізны басейн і добра сплянаваны сад кветак. Усё гэта знаходзілася на двары апартамэнтаў. Столі галоўнага будынку былі ўпрыгожаныя фрэскамі ў духу Сіксьцінскай капэлы, сьцены – люстэркамі й выявамі самаго ірацкага лідэра. На тэрыторыі маёнтка знойдзены некалькі статуй Хусэйна на кані і зь мячом у руцэ. На парталах некалькіх будынкаў быў выбіты профіль гаспадара рэзыдэнцыі. На тэрторыі палацу знаходзяцца абсталяваныя па апошнім слове тэхнікі мэдычныя блёкі і салоны прыгажосьці. Аднак самыя адметныя знаходкі былі зробленыя ў шматлікіх жылых памяшканьнях рэзыдэнцыі. Сьцяну адной зь іх упрыгожвалі партрэты сьпявачкі Брытні Сьпірс, відавочна, выразаныя з часопісаў. Дзіцячыя пакоі акупавалі амэрыканскія цацкі і постэры дыснееўскіх казак. Папулярнасьцю ў доме Саддама карысталіся і амэрыканскія кінагероі. Марскія пехацінцы знайшлі вялікі запас плястмасавых Бэтмэнаў, пэрсанажаў фільму “Чалавек-павук”, а таксама гномаў з клясычнага мультфільму пра Беласьнежку. Больш адкрытым у сваіх схільнасьцях аказаўся адзін з бліжэйшых прыхільнікаў Садама, віцэ-прэм’ер ягонага ўраду і “міжнародная асоба” Іраку - Тарык Азіз. Ягоны палац, больш сьціплы па афармленьні, быў, як сьцьвярджаюць вайскоўцы, літаральна напоўнены ўзорамі амэрыканскай культуры. Ужо з ганку шмат што нагадвае тыповы амэрыканскі пэйзаж. Перад уваходам ляжыць дыван з надпісам "WELCOME". Уздоўж сьценаў холу разьмешчаныя сьцелажы з кнігамі, сярод якіх ёсьць шмат працаў амэрыканскіх аўтараў, у прыватнасьці, кнігі, напісаныя былым прэзыдэнтам ЗША Джорджам Бушам-старэйшым, “дыпляматыя” Генры Кісінджэра, “Гісторыя сакрэтных апэрацыяў ЦРУ” Боба Вудворда, “У Бога 99 імёнаў” Джудзіт Мільлер і многія іншыя. Сярод часта чытаных, мяркуючы па адзнаках, кніг, варта адзначыць аўтабіяграфію ізраільскага дзяржаўнага дзеяча Машэ Даяна, навуковыя працы аб сіянізьме і кнігі пра Гітлера, напрыклад, “Вайна Гітлера” Дэвіда Ірвіна. У хатнім кінатэатры Азіза ёсьць уся палітра галівудзкай прадукцыі - больш за 50 DVD-дыскаў з фільмамі. Відавочна, ірацкі віцэ-прэмьер былў прыхільнікам "Хроснага бацькі", меладрамаў накшталт "Неспящего в Сиэтле" і баевікоў з удзелам Бруса Лі. Сам Тарык Азіз ці хтосьці зь яго хатніх у вялікай колькасьці атрымоўваў часопісы: "Vanity Fair", "Vogue", "Cosmopolitan" і "GQ". Мяркуючы па знойдзеных каталёгах зброі, гаспадар меў слабасьць да амэрыканскіх узораў, пісталетаў “Сьміт энд Вэсан” і вінтавікоў “Рэмінгтан”. Адзіны хрысьціянін у кіраўніцтве Іраку, Азіз упрыгожыў свой дом адпаведнай сымболікай і іконамі. На шматлікіх фотаздымках ён у атачэньні родных на сьвяткаваньні Калядаў з сапраўдай каляднай ялінкай. Усе гэтыя зьвесткі аб убраньні рэзыдэнцыяў ірацкіх кіраўнікоў атрыманыя, у асноўным, ад амэрыканскіх вайскоўцаў. Нават з улікам пэўнай прадузятасьці крыніцаў, напрошваецца непрыемная для ірацкіх правадыроў выснова: “Вузкае кола гэтых рэвалюцыянэраў, вельмі далёкія яны ад народа”.
|