Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Уладзімер Раўкоў, былы прарэктар Гомельскага мэдінстыту, асуджаны разам з Юры Бандажэўскім нібыта за хабар, зараз знаходзіцца на так званай “хіміі” ў мястэчку Круглае Магілёўскай вобласьці. Граматнаму адмыслоўцу, кандыдату мэдычных навук удалося ўладкавацца лекарам у мясцовым раённым шпіталі.
Уладзімер вядзе прыём хворых і ўражаны тымі зьменамі, якія адбыліся ў краіне, пакуль ён сядзеў некалькі гадоў у турме. Ня можа паверыць, што так моцна агалечыўся народ. Калі ён выпісвае рэцэпт даярцы, якая прыйшла на прыём, тая плача і кажа, што ня можа набыць ніякіх лекаў, бо ўжо тры месяцы як не атрымоўвае заробак. У сельскай краме ёй адпускаюць тавары ў пазыку, запісваючы суму ў сшытак. Жонка Раўкова працуе выкладчыцай на кафэдры мэдінстытута, але ня ў стане яго наведаць, бо заробку ёй ледзьве хапае на жыцьцё пасьля аплаты камунальных паслуг... Але Ўладзімер застаецца патрыётам і пасьля вызваленьня нікуды не зьбіраецца зьяжджаць.
15 сакавіка яму спаўняецца сорак сем гадоў. Прэс-цэнтар Хартыі’97 віншуе Ўладзімера Раўкова з Днём народзінаў і паведамляе ўсім, хто гатовы падтрымаць навукоўца, ягоны адрас: Магілёўская вобл., г/п Круглае, вул. Савецкая 96, Уладзімеру Раўкову.