Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
1415 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Без замежнага пашпарта ў Расею ня пусьцяць
12:34, 14/04/2003, Юры Сьвірко, Радыё Свабода, фота IREX/Promedia

Напярэдадні паседжаньня Рады міністраў замежных справаў краінаў СНД у Душанбэ расейскае Міністэрства замежных справаў распаўсюдзіла паведамленьне, у якім папярэдзіла, што неўзабаве паездкі грамадзянаў дзяржаваў “блізкага замежжа” будуць ажыцьцяўляцца толькі па замежных пашпартах. Гэтыя зьмены могуць закрануць і грамадзянаў Беларусі.

Міністэрства замежных справаў Расеі паведаміла, што рыхтуюцца зьмены міжурадавых пагадненьняў з краінамі СНД пра ўзаемныя бязьвізавыя паездкі грамадзянаў. Паводле расейскага МЗС, будуць перагледжаныя сьпісы дакумэнтаў, зь якімі можна ўяжджаць на тэрыторыю Расеі: “Зь іх мяркуецца выключыць ведамасныя дакумэнты, унутраныя пашпарты й пасьведчаньні асобы, а таксама пасьведчаньні аб нараджэньні”.

Размова йдзе ня толькі пра ўезд, але й знаходжаньне ў Расеі грамадзянаў краінаў СНД. Пра Беларусь у гэтым паведамленьні ніводнага слова няма, таму я патэлефанаваў кіраўніку аддзелу апэратыўнае інфармацыі МЗС Расеі Ўладзімеру Ашуркаву й спытаўся:

Карэспандэнт: Гэта Беларусі датычыць ці не?

Ашуркаў: Там жа мова йдзе пра краіны СНД — значыць, датычыць. Тут пра Беларусь канкрэтна мова ня йдзе, але з улікам таго, што мы маем зь Беларусьсю дамову пра “саюзную” дзяржаву, можа быць, будуць нейкія нюансы, але я, на жаль, акрамя таго, што сказана ў нашым паведамленьні, нічога афіцыйна вам сказаць не магу.

Паводле спадара Ашуркава, пакуль ніякіх выключэньняў для грамадзянаў Беларусі расейскае МЗС рабіць не плянуе. У Беларусі, як вядома, толькі адзін пашпарт — і ўнутраны, і замежны. Цяпер за яго выдачу трэба заплаціць менш за 4 тысячы рублёў. Аднак для замежных паездак патрэбны адмысловы штамп дазволу на выезд, які дзейнічае пяць гадоў і каштуе 66500 рублёў — вялікія для многіх беларусаў грошы. Хаця Канстытуцыйны суд Беларусі яшчэ летась рэкамэндаваў скасаваць абавязковасьць гэтага штампу, безь яго па-ранейшаму за мяжу ня пусьцяць, і з Расеі ў трэція краіны не выпусьцяць.

Нягледзячы на тое, што пашпартнага кантролю на беларуска-расейскай мяжы няма, грамадзяне Беларусі мусяць паказваць пашпарт падчас рэгістрацыі для часовага знаходжаньня на тэрыторыі Расеі. Мяркуецца, што без дазвольнага штампу беларускі пашпарт расейская міліцыя прызнаваць пасьля анансаваных зьменаў ня будзе.

Да таго ж паўстане праблема зь перавозкай дзяцей — калі ў Расеі дастаткова проста ўклеіць фота дзіцяці ў пашпарты бацькоў, дык у Беларусі нават для немаўляці трэба атрымліваць асобны пашпарт.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: