Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
За першы кварталь спажывецкія кошты вырасьлі на 8,1 адсоткі 11:39, 14/04/2003
На 8,1 адсоткі павялічыліся спажывецкія кошты ў Беларусі па выніках першага кварталю сёлетняга году, паведаміла Міністэрства статыстыкі і аналізу. У студзені кошты вырасьлі на 4,3 адсоткі, у лютым - на 1,9, у сакавіку - на 1,8.
Тэмп росту коштаў у параўнаньні з першым кварталем леташнега году зьнізіўся ў 1,6 разы. Паводле вынікаў студзеня-сакавіка 2002 году кошты падвысіліся на 12,7 адсоткаў, у тым ліку ў сакавіку - на 2,6 адсоткаў.
Тым не менш, адзначае БелаПАН, Беларусь па-ранейшаму ў лідэрах па росту коштаў сярод краінаў СНД. У Расеі кошты павялічыліся ў сакавіку на 1,1 адсоткі (з пачатку году - на 5,2), ва Ўкраіне - на 1,1 (на 3,7), у Казахстане - на 0,3 (на 1,7), у Армэніі - зьнізіліся на 0,5 (вырасьлі на 2,1).
На 2003 год урад і Нацыянальны банк Беларусі прагназуе павелічэньне коштаў на 18-24 адсоткаў. Такім чынам, за першы кварталь плян "выкананы" на 45 адсоткаў па ніжняй мяжы і на 33,8 адсоткі - па верхняй.