Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
1415 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Хусэйн загінуў у час бамбардзіроўкі ў ноч на 8 красавіка
11:04, 14/04/2003, NEWSru.com

Вядомы ірацкі журналіст Амр Нафах у інтэрвію катарскаму тэлеканалу "Al-Jazeera" заявіў, што Садам Хусэйн загінуў у час бамбардзіроўкі багдадзкага кварталу Аль-Мансур у ноч з 7 на 8 красавіка. Як сьцьвярджае Нафах, які спасылаецца на сьведчаньне “аднаго з жаўнераў адмысловага падразьдзелу рэспубліканскай гвардыі”, у выніку бомбавага ўдару амэрыканскай авіяцыі загінулі таксама сыны Садама -- Удэй і Кусай, а таксама “палова ірацкіх кіраўнікоў”.

Нафах дадаў, што ў той дзень былі ліквідаваныя тры дывізіі рэспубліканскай гвардыі Іраку, калі яны спрабавалі выбіць амэрыканскія войскі з сталічнага аэрапорту. Да пачатку вайны гэтыя элітныя часткі Іраку налічвалі каля 150 тыс. чалавек і лічыліся Хусэйнам самымі надзейнымі ў яго ўзброеных сілах.

Лёнданская газэта "Al-Quds al-Arabi" публікуе сьведчаньні відавочцаў, якія пацьвярджаюць гібель Садама Хусэйна і яго бліжэйшага атачэньня ў выніку амэрыканскай бамбардзіроўкі раёну Аль-Мансур 7 красавіка.

Паводле дадзеных выданьня, Садам Хусэйн і яшчэ прыкладна 15 прадстаўнікоў вышэйшага кіраўніцтва краіны й камандаваньня ўвайшлі ў будынак, разьмешчаны побач з рэстарацыяй “Ас-Саа”. І праз 40 хвілінаў на дом былі скінутыя бомбы, заявілі відавочцы. Паводле іх, у гэтым будынку ніхто ня жыў і яны ня ведаюць, хто яго ўладальнік. У выніку авіябомбамі былі цалкам разбураныя рэстарацыя і тры суседніх будынка. На месцы выбухаў утварылася гіганцкая варонка дыямэтрам 18 мэтраў.

У той самы час, кіраўніцтва амэрыканскіх спэцслужбаў мяркуе, што дадзеная заява ірацкага журналіста магла быць зроблена дзеля таго, каб пошукі Садама Хусэйна і людзей зь яго бліжэйшага атачэньня былі спыненыя. Амэрыканскі бок заяўляе, што ў яго няма зьвестак пра тое, ці жывы ірацкі лідэр.

Камандуючы войскамі ЗША ў Іраку генэрал Томі Фрэнкс паведаміў тэлекампаніі CNN, што ягоная краіна мае генэтычны матэрыял Хусэйна, што дазволіць ідэнтыфікаваць ягонае цела сярод трупаў, якія засталіся пасьля бамбардзіроўкі Багдаду ў мінулы панядзелак.

Раней паведамлялася, што ЗША ў ноч на аўторак нанесьлі ўдар па Багдаду, у выніку якога Садам Хусэйн і абодва ягоныя сыны маглі быць забітымі.

“Да нас паступіла інфармацыя, што ранкам у жылым доме раёну Багдаду праходзіла нарада кіраўнікоў ірацкага войска і выведкі, на якой павінны былі прысутнічаць Садам Хусэйн і ягоныя сыны”, - паведаміў прадстаўнік Пентагону.

ЗША у час гэтага ўдару прымянілі бомбы, разьлічаныя на зьнішчэньне падземных бункераў, у адным з жылых раёнаў ірацкае сталіцы. Крыніцы ў камандаваньні ЗША мяруюць, што ў выніку гэтага ўдару ірацкі лідэр і ягоныя сыны Кусай і Удэй, якія знаходзіліся ў бункеры, былі забітыя.
У навядзеньні зь зямлі бомбавага ўдару па бункеру ўдзельнічалі байцы амэрыканскага спэцназу, якія знаходзіліся ў ірацкай сталіцы і атрымалі “выключна надзейныя дадзеныя выведкі”.
Паводле дадзеных тэлекампаніі, удар па бункеру нанесьлі бамбардзіроўшчыкі В-1, якія скінулі на аб’ект чатыры 900-кіляграмовыя бомбы JDAM. CNN паведаміла, што будынак, у якім праходзіла сустрэча Садама Хусэйна з кіраўнікамі выведкі, цалкам разбураны. На ягоным месцы ўтварылася вялікая варонка.

Спасылаючыся на ўласныя высокапастаўленыя крыніцы ў адміністрацыі Буша, тэлекампанія "Fox news" паведаміла, што Сэнткам дазволіў амэрыканскім ВПС нанесьці ўдар па канкрэтным прыватным жылым доме ў адным з раёнаў Багдаду, дзе, паводле дадзеных радыёперахопу, а таксама згодна агентурных зьвестак, павінны былі знаходзіцца Хусэйн і абодва ягоныя сыны.

Паводле вайскоўцаў, інфармацыя аб знаходжаньні Садама ў гэтым бункеры была атрыманая ад “трох розных крыніцаў, якія заслугоўваюць даверу”.

Крыніцы тэлекампаніі сьцьвярджаюць, што да нанясеньня ўдару ў згаданы дом уваходзілі асобы, якія нагадвалі ірацкага лідэра і ягоных сыноў, і што пасьля магутнага выбуху з будынку, пад якім, як мяркуюць ЗША, знаходзіўся сакрэтны бункер, ніхто не выйшаў. Зараз на месцы аб’екту, паводле якога быў нанесены ўдар, знаходзіцца вялізная кратэр-варонка, паведамляюць крыніцы "Fox news".

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: