Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Актывістка руху ЗУБР Любоў Кучынская выйшла з турмы ў нядзелю 13 красавіка. Кучынская была асуджаная да 10 сутак адміністратыўнага арышту за ўдзел у акцыі ля амбасады ЗША ў Беларусі, якая прайшла 3 красавіка. Удзельнікі акцыі выказалі салідарнасьць зь дзеяньнямі кааліцыі па вызваленьні Іраку ад дыктатарскага рэжыму Садама Хусэйна. К 12.30, калі Кучынскую павінны былі адпусьціць, ля спэцпрыёмніка-разьмеркавальніка на вуліцы Акрэсьціна сабраліся некалькі дзясяткаў актывістаў ЗУБРа. Але актывістцы руху давялося правесьці за кратамі яшчэ шэсьць гадзінаў.
Судзьдзя Тацяна Паўлючук, якая выносіла прысуд, напісала, што вызваліць Кучынскую павінны 13 красавіка а 18.00, хаця па закону тэрмін налічваецца з моманту затрыманьня ( з 12.30). На сёньня ў турме застаецца яшчэ адзін актывіст руху ЗУБР Яўген Афнагель. Ён выйдзе на свабоду ў сераду, 16 красавіка.