Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Ирина Красовская и Светлана Завадская опасаются, что их мужей – оба были сторонниками политической оппозиции в Беларуси и числятся пропавшими без вести уже три года – почти наверняка нет в живых. "Глубоко в наших сердцах теплится последняя искорка надежды на чудо, но информация, которой мы располагаем, свидетельствует о том, что их убили", – сказала Красовская в интервью 9 апреля, выступая перед журналистами перед дверями большого зала в ООН, где в эти дни проходит заседание Комиссии по правам человека.
“Адмена ўязных санкцыяў для Лукашэнкі і ягоных чыноўнікаў – гэта чарговая спроба ўгаварыць беларускія ўлады паводзіць сябе “добра”. Яна ні да чаго не прывядзе, бо праблема Беларусі ў самой прыродзе рэжыму Лукашэнкі”, -- лічыць міжнародны каардынатар грамадзянскай ініцыятывы Хартыя’97, былы намесьнік міністра замежных справаў Беларусі Андрэй Саньнікаў. На яго думку, пасьля абвяшчэньня ідэалягічнай вэртыкалі стала канчаткова зразумела, што ў Беларусі завяршаецца стварэньне таталітарнай дзяржавы. “А таталітарныя рэжымы ўгаворамі ня зменіш. Наадварот, існуе небясьпека такімі крокамі ўхваляць узмацненьне рэпрэсіяў супраць апанентаў Лукашэнкі, што і адбываецца кожны раз, калі міжнародная супольнасьць зьмякчае сваё стаўленьне да рэжыму”, - заявіў у інтэрвію прэс-цэнтру Хартыі Андрэй Саньнікаў.
На сьвітанку ў кангалескім горадзе Бені прасыпаесься не ад задушлівай гарачыні, а ад гучнага скандаваньня і дружнага раўнамернага тупату. Хто там, за вакном, -- мясцовыя хрысьціяне, якія накіроўваюцца ў царкву, ці калёна дзяцей-жаўнераў, якія горда дэманструюць гораду прыступ падлеткавага мілітарызму, -- можна меркаваць з роўнай ступеняй верагоднасьці. Нягледзячы на сьпёку, хочацца спаць, таму да вакна не падыходжу. Пазьней сусед па гатэлю (рэкляма якога абяцае вам “незабыўны адпачынак і распаволеньне”) скажа, што па вуліцы прамаршыраваў дзясятак напаўапранутых хлапчукоў з “калашнікавымі”, якія падбадзёрвалі сябе пагрозьлівымі выкрыкамі. Работнікі гатэлю на нашыя запыты адказваюць з сумам: для іх гэта звыклае нядзельнае відовішча.
Тое, што наступным пад прыцэлам Вашынгтону апынецца беларускі дыктатар, ня мусіць выклікаць ніякага сумневу, піша нямецкая “Frankfurter Rundschau”. Паводле выданьня, ЗША ўжо даўно лічаць Беларусь краінай, належнай да “восі зла”. Што да менскага лідэра, то ён толькі й робіць, што ўсё больш і больш раздражняе Амэрыку.
У той момант, калі ўвага пераключаецца на пытаньні аднаўленьня ў Іраку, перад Злучанымі Штатамі паўстае больш глыбокая праблема: як быць са зьменамі ў разьмеркаваньні сілаў унутры Атлянтычнага альянсу, якія становяцца відавочнымі ў час канфлікту? Два самыя магутныя хаўрусьікі ЗША на эўрапейскім кантыненце - Францыя й Нямеччына - агітавалі супраць палітыкі, у імя якой амэрыканскі прэзыдэнт быў гатовы ахвяраваць жыцьцямі амэрыканскіх грамадзянаў. Гэты раскол дазволіў Расеі выступіць супраць ЗША больш рашуча, чым гэта было за ўвесь час пасьля завяршэньня “халоднай вайны”. Дадзены прыклад паўтараецца ў спрэчцы адносна ролі, якую павінна адыгрываць Арганізацыя Аб’яднаных Нацыяў у пасьляваенным Іраку.
Сваякі Віктара Ганчара і Юры Захаранкі пры судзеяньні намесьніка старшыні Беларускага Гэльсынскага камітэту Гары Паганяйлы зьвярнуліся да кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Урала Латыпава, дзяржаўнага сакратара Рады Бясьпекі Генадзя Нявыгласа, старшыні Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Леаніда Ерына з просьбаю патлумачыць словы Лукашэнкі, сказаныя ім 27 сакавіка на сэмінары па пытаньнях удасканаленьня ідэалягічнай працы. Кажучы пра былога амбасадара Беларусі ў Японіі Пятра Краўчанку, Лукашэнка заявіў: “Я уже спецслужбам, извините мне мою искренность, даю указания – выкрасть и привезти в страну”.
Невядомымі абрабаваны офіс баранавіцкай грамадзкай арганізацыі “Варута”, разьмешчанай у адным з будынкаў і на адным паверху зь міліцэйскім пастарункам міліцыі гарадзкога аддзелу ўнутраных справаў.
14 красавіка 2003 году пачаўся афіцыйны візыт у Рэспубліку Беларусь кіраўніка штабу Нацыянальнага Народнага Войску Алжырскай Народнай Дэмакратычнай Рэспублікі (ННД АНДР) корпуснага генэрала Махамеда Ламары.
Сёньня ўсім вядома, што расейскія вытворцы зброі і вайсковай тэхнікі цягам многіх гадоў ажно да пачатку і нават у першыя дні ваеннай кампаніі Злучаных Штатаў супраць Іраку насуперак санкцыям Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў (ААН) пастаўлялі ў гэтую краіну сваю прадукцыю. Таемныя пастаўкі нярэдка ажыцьцяўляліся праз трэція краіны, напрыклад, праз Сырыю. Звычайна сыстэмы зброі пастаўляліся ў разабраным выглядзе, а затым зьбіраліся ў Іраку, часам з дапамогаю расейскіх тэхнікаў, якія там знаходзіліся. Некаторыя з пастаўленых сыстэмаў зброі прызначаліся для таго, каб скараціць тэхнічную перавагу кааліцыйных сілаў і тым самым павялічыць іх баявыя страты.
“Лепшая абарона – добры напад”. Гэта любімая прымаўка чампіёна па боксу ў цяжкой вазе Джэка Дэпсі мае паўмільёна гістарычных прэцэдэнтаў, у тым ліку выказваньне Джорджа Вашынгтона ў 1779 годзе: “Наступальныя апэрацыі нярэдка зьяўляюцца самымі надзейнымі, калі не адзіным спосабам абароны”. У гэтым сутнасьць нашай новай палітыкі папераджальных дзеяньняў.
Адміністрацыя Джорджа Буша разам з 14-ю дзяржавамі-сябрамі ЭЗ прынялі рашэньне адмяніць забарону на выдачу ўязных візаў для вышэйшага кіраўніцтва Беларусі. Пра гэта заявіла прэс-служба Дзярждэпартамэнту ЗША, паводле якой рашэньне аб адмене забароны, якая дзейнічала з канца мінулага году, зьяўляецца адказам на адкрыцьцё Беларусьсю прадстаўніцтва АБСЭ ў Менску і дазвол для гэта арганізацыі “ажыцьцяўляць ейны мандат”. “Мы чакаем, што беларускія ўлады будуць працягваць супрацоўнічаць з АБСЭ і створаць неабходныя ўмовы для бесперашкоднай дзейнасьці”, -- згадваецца ў паведамленьні прэс-службы. Разам з тым, у дакумэнце адзначаецца, што ЗША па-ранейшаму “сур’ёзна занепакоеныя” працяглым пагаршэньнем сытуацыі ў галіне “дэмакратыі і павагі закону ў Беларусі” і заклікаюць Менск праводзіць палітыку “палітычнай лібэралізацыі, паважаць правы чалавека і свабоду СМІ”.
Согласно постановлению Совмина Беларуси, с 1 апреля увеличены все виды государственных стипендий учащимся. Теперь студент вуза будет получать 28.330 рублей, или чуть больше $14, а специальная стипендия в вузе составит 44.600 рублей. Предел материальной поддержки государством успехов студента - это именная стипендия, выражающаяся в 65.140 рублях, или почти в $33. Теперь молодые умы не утекут. А умелые руки или учащиеся ПТУ - могут, так как максимум, на что они имеют право рассчитывать - это именная стипендия в сумме 30.160 рублей, или $15 за все старания.
Обычно к середине весны цены на вторичном рынке недвижимости и рынке аренды стабилизируются. Вопреки ожиданиям риэлтеров и покупателей, в этом году цены не только не остановились, но и продолжают расти.
Заводской межрайонный отдел управления департамента финансовых расследований возбудил уголовное дело в отношении директора государственного предприятия "МТЗ-Стройсервис". Как стало известно из материалов предварительного следствия, руководитель в 2001 году без специальной лицензии занимался продажей тракторов "МТЗ", получив при этом доход в особо крупном размере на сумму свыше 144 миллионов рублей. Подследственному грозит наказание по статье "Незаконная предпринимательская деятельность".
Вось ужо тры тыдні ў Нігерыі трымаюць самалёт Ту-154 беларускай кампаніі “Гомельавія” і 12 чалавек яго экіпажу. Сытуацыя з затрыманьнем авіяляйнеру, які прыбыў у гэтую афрыканскую краіну па кантракту, да гэтага часу невядомая. На дадзены час рашэньнем праблемы займаюцца дыпляматы Беларусі й Расеі, паведаміла Белтэлерадыёкампанія.
РУП «Белтрансгаз» вызваленае ад абавязковага продажу валюты. Сумесна пастановаю Савміну і Нацбанку Беларусі ад 7 красавіка 2003 г. №460/12 РУП па транспартыроўцы і пастаўцы газу "Белтрансгаз" вызвалены ад абавязковага продажу праз Беларускую валютна-фондавую біржу сродкаў у СКВ і расейскіх рублях з 1.01.2003 г. да 31.12.2004 г. Матывуецца гэтае рашэньне неабходнасьцю забесьпячэньня разьлікаў за пастаўлены ў Беларусь прыродны газ. Словам, адносна кампаніі ня будзе дзейнічаць указ А.Лукашэнкі ад 2 чэрвеня 1997 г. №311, датычны абавязковага продажу замежнай валюты, і іншыя нарматыўныя дакумэнты на гэтую ж тэму.
14 красавіка зь Менску ў акваторыю паўночнага Лядовага акіяну стартуе трэцяя беларуская арктычная экспэдыцыя. Арганізатарам вандроўкі выступіў Беларускі экспэдыцыйны фонд “Арктыка й Антарктыка” пры падтрымцы “Белорусской деловой газеты”.
У камбайнёраў з Клецкага раёну, якіх спачатку прызналі найлепшымі на жніве 2002 году і ўзнагародзілі на “Дажынках” аўтамабілем і матацыклам, а потым асудзілі за падробку справаздачы, зьявіўся шанец на перагляд справы і апраўданьне. Але калі мэханізатараў прызнаюць невінаватымі, хто будзе адказваць за падман Аляксандра Лукашэнкі на леташніх “Дажынках”?
Міжнародны валютны фонд лічыць, што Расеі й Беларусі неабходна яшчэ вельмі шмат зрабіць для пасьпяховага пераходу на адзіную валюту. Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні, распаўсюджаным па выніках працы місіі Фонду, якая наведала ў красавіку Менск і Маскву. Справаздача місіі сьведчыць пра тое, што, на думку МВФ, Расея й Беларусь пакуль не гатовыя да валютнага саюзу.
Рымска-каталіцкая царква ў Беларусі прайшла перарэгістрацыю ў адпаведнасьці з новым законам “Аб свабодзе сумленьня й рэлігійных арганізацыях”, паведамляе “Интерфакс”.
У саўгасе “Днепр” Аршанскага раёну запазычылі па дзіцячых дапамогах за паўгода. Жанчыны, работніцы саўгасу, абурыліся і пісьмова прыгразілі раённаму кіраўніцтву не выйсьці на працу. З раёну прыехалі чыноўнікі і на цэнтральным маёнтку саўгасу Крапіўна растлумачылі жанчынам, што грошы на выплату не даюць, бо іх трэба “адшукаць у сваім саўгасе”. Каб выйсьці са становішча, раённая ўлада дазволіла саўгасу прадаць на мяса 15 кароў. Выручка ад продажу пайшла на выплату дзіцячай дапамогі. Дапамогу сплацілі 28 жанчынам за пяць месяцаў: з верасьня леташнега году па студзень сёлетняга. Сума для вясковых жыхароў вялікая.
Прызначаны новы дырэктар алімпійскага спартовага комплексу “Раўбічы”. Учора яго прадставіў калектыву вядомай ў сьвеце забудовы міністар спорту й турызму Юры Сівакоў. Кіраваць “сьнежным стадыёнам”, дзе неаднаразова праходзілі сусьветныя і эўрапейскія чэмпіянаты па біятлёну, лыжным спорце і іншых зімовых дысцыплінах, зараз будзе Сяргей Цяцерын, які працаваў у апошні час галоўным трэнерам беларускай зборнай па тэнісе.
Колькасьць вясковых участковых інспэктараў міліцыі ў Беларусі павялічыцца на чвэрць. Як патлумачыў 14 красавіка на брыфінгу для журналістаў міністар унутраных спрваў Уладзімер Навумаў, гэта зьвязана з пагаршэньнем крымінагеннай сытуацыі на вёсцы, асабліва ў моладзевым асяродку. Паводле яго, на новую арганізацыйна-штатную структуру ўсе абласныя УУС перэйдуць у красавіку-траўні. Плянуецца таксама пераарыентаваць на працу ў сельскай мясцовасьці і падразьдзелы ўнутраных войскаў. Як адзначыў Уладзімер Навумаў, скарыстаць тут можна досьвед французскай жандармэрыі.
Сельскія гаспадаркі Беларусі не атрымалі сродкаў на вакцынацыю жывёлы і засталіся небароненымі перад гнюсам. І гэта, як паведаміў карэспандэнту БЕЛТА намесьнік галоўнага дзяржаўнага вэтырынарнага інспэктара Мінсельгасхарчу Мікалай Савіцкі, нягледзячы на неаднаразовыя звароты ва ўрад. Праводзіць прафіляктычныя мерапрыемствы за кошт уласных сродкаў большасьць прадпрыемстваў ня могуць. Між тым, сёлета ў паўднёвых рэгіёнах Беларусі засяроджана вялікая колькасьць лічынак мошкі, масавы вылет якой чакаецца ў бліжэйшыя дні. А ў канцы месяца яна зьявіцца ўжо і ў астатніх рэгіёнах краіны.
Нядаўна па Беларускай тэлевізіі прамільгацела паведамленьне аб тым, што распрацоўваецца новая сыстэма аплаты праезду ў грамадзкім транспарце на аснове магнітных картак замест праязных. Пры гэтым кожны транспартны сродак будзе абсталяваны адмысловым прыстасаваньнем, а магнітныя карткі будуць разьлічаныя толькі на пэўную колькасьць паездак. Перш чым абмяркоўваць гэтае новаўвядзеньне, варта высьветліць, што такое паездка ў грамадзкім транспарце. Гэта задавальненьне ці неабходнасьць? Так, гэта добра, калі замест доўгай хацьбы ёсьць магчымасьць праехаць. Але я ня ведаю, ці ёсьць аматары, акрамя дзяцей, проста так катацца ў аўтобусах, тралейбусах? Калі ёсьць магчымасьць не карыстацца грамадзкім транспартам, калі праца разьмешчаная побач з домам, то гэтаму толькі радуюцца. Таму карыстаньне грамадзкім транспартам варта лічыць вымушанай неабходнасьцю.
Камэрцыйныя шапікі на менскіх вуліцах пакуль зносіць ня будуць. Ва ўсялякім выпадку, вялікая гарантыя таго, што менавіта такое рашэньне прыме працоўная група, якая займаецца гэтай праблемаю. У Менгарвыканкаме абяцаюць, што канчатковы вэрдыкт будзе вынесены на наступным тыдні, пасьля чарговага паседжаньня працоўнае групы. Па ўсёй верагоднасьці, у сталічнай мэрыі ня бачаць іншага спосаба разабрацца з праблемаю, акрамя як пакінуць гаспадароў шапікаў у спакоі да пэўнага часу.