Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 1516 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Лукашэнку дазволілі ўезд у ЗША і Эўропу
11:02, 15/04/2003, фота IREX/Promedia

Адміністрацыя Джорджа Буша разам з 14-ю дзяржавамі-сябрамі ЭЗ прынялі рашэньне адмяніць забарону на выдачу ўязных візаў для вышэйшага кіраўніцтва Беларусі. Пра гэта заявіла прэс-служба Дзярждэпартамэнту ЗША, паводле якой рашэньне аб адмене забароны, якая дзейнічала з канца мінулага году, зьяўляецца адказам на адкрыцьцё Беларусьсю прадстаўніцтва АБСЭ ў Менску і дазвол для гэта арганізацыі “ажыцьцяўляць ейны мандат”. “Мы чакаем, што беларускія ўлады будуць працягваць супрацоўнічаць з АБСЭ і створаць неабходныя ўмовы для бесперашкоднай дзейнасьці”, -- згадваецца ў паведамленьні прэс-службы. Разам з тым, у дакумэнце адзначаецца, што ЗША па-ранейшаму “сур’ёзна занепакоеныя” працяглым пагаршэньнем сытуацыі ў галіне “дэмакратыі і павагі закону ў Беларусі” і заклікаюць Менск праводзіць палітыку “палітычнай лібэралізацыі, паважаць правы чалавека і свабоду СМІ”.

Кіраўнікі МЗС эўрапейскіх краінаў таксама адзначылі, што, паколькі бюро АБСЭ ў Менску аднавіла працу, перадумовы для абвяшчэньня забароны адпалі.

У той самы час Эўразьвяз зноў раскрытыкаваў аўтарытарныя мэтады кіраваньня беларускага лідэра, якія, як гаварылася, прывялі да фальшаваньня вынікаў выбараў у мясцовыя Саветы. Міністры падкрэсьлілі, што для паляпшэньня сувязяў паміж ЭЗ і Менскам неабходны рэальны прагрэс у рэалізацыі дэмакратычных рэформаў у Беларусі.

Забарона на ўезд у 14 краінаў Эўразьвязу для кіраўніцва Беларусі была прынятая ўвосень леташнега году. Гэтая мера стала адказам Эўропы на крокі афіцыйнага Менску па выдаленьні зь Беларусі Кансультатыўна-назіральнай групы АБСЭ. Хутка аналягічныя візавыя санкцыі супраць афіцыйнага Менску прынялі тады і Злучаныя Штаты Амэрыкі. Адным з матываў гэтага рашэньня Вашынгтону сталі зьвесткі аб удзеле Беларусі ў назаконным гандлі зброяй.

Леташні візавы байкот не падтрымала Партугалія, якая старшынявала ў АБСЭ. 31 сьнежня 2002 году была дасягнутая дамоўленасьць аб адкрыцьці ў Беларусі новага офісу АБСЭ. Мандат гэтай арганізацыі ў параўнаньні з Кансультатыўна-назіральнай групай мае больш абмежавальны характар.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: