Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 1516 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Каталікі перарэгістраваліся
11:15, 15/04/2003

Рымска-каталіцкая царква ў Беларусі прайшла перарэгістрацыю ў адпаведнасьці з новым законам “Аб свабодзе сумленьня й рэлігійных арганізацыях”, паведамляе “Интерфакс”.

Старшыня дзяржкамітэту па справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў Станіслаў Буко ўручыў пасьведчаньне аб рэгістрацыі старшыні Канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі кардыналу Казіміру Сьвёнтаку. Акрамя таго, пасьведчаньні аб рэгістрацыі атрымалі кіраўнікі Гарадзенскай і Віцебскай дыяцэзіі Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі.

Кардынал Сьвёнтак адзначыў, што перарэгістрацыя Рымска-каталіцкай царквы сьведчыць аб “узаемаразуменьні дзяржавы й касьцёлу”. Каталіцкая царква “ня лезе ў палітыку, але мы ня можам не цікавіцца жыцьцём, якое адбываецца навокал”, сказаў кардынал.

Пры ўручэньні пасьведчаньняў С.Буко падкрэсьліў, што Рымска-каталіцкая царква зьяўляецца ў краіне другой па колькасьці канфэсіяй пасьля Беларускай праваслаўнай царквы. Паводле яго словаў, каталіцкая царква “зрабіла годны ўнёсак у разьвіцьцё духоўных, культурных і дзяржаўных традыцыяў беларускага народа”. Ён паведаміў, што дзяржава пасьля “доўгага пэрыяду багаборніцтва” перадала беларускім каталікам 299 культавых будынка. На дадзены час Рымска-каталіцкая царква мае 371 будынак, і яшчэ 37 будуюцца. Паводле зьвестак на пачатак сёлетняга году, каталіцкая царква ў краіне мае 432 супольнасьці, пяць рэлігійных аб’яднаньняў, сем місіяў, дзьве духоўныя навучальныя ўстановы.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: