Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 1516 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Зялёныя чалавечкі
15:22, 15/04/2003

У апавяданьні гаварылася аб плянэце ў іншай галяктыцы,
дзе жылі маленькія зялёныя чалавечкі з адзіным
вокам у цэнтры ілба, якія маглі здабываць ежу,
толькі прадаючы тавары ці паслугі камусьці яшчэ.
Калі на плянэце не засталося пакупнікоў,
Ніхто ня мог прыдумаць, што трэба рабіць.
Усе зялёныя чалавечкі памёрлі ад голаду.
Курт Вонегут, «Часатрус»


Над гандлёвымі шэрагамі вітаў трупны пах – гэта раскладалася, і ператваралася ў тлен рынкавая эканоміка. Гандляры па-рознаму сустракалі хуткую зьмену дзейнасьці. Адныя хапалі за рукавы рэдкіх пакупнікоў і прапаноўвалі ім свой тавар, жадаючы адцягнуць пераход да прафэсіі беспрацоўнага; іншыя зьмірыліся, разгадвалі красворды і абыякава жавалі піражкі. Адчуваньне безвыходнасьці ні на секунду не давала распаволіцца стомленаму ад пераліку стратаў мазгу.


Пачыналася ўсё весела і па-баявому -- маладыя людзі кінулі свае пасады інжынэраў, выкладчыкаў, навуковых супрацоўнікаў, кінуліся ў вір прадпрымальніцтва. Іх мысьленне было ўзбударажанае перабудовачнай смутой, а фантазіі малявалі імгненны шлях ад гандляра турэцкімі джынсамі да ўладальніка кампаніі "Levi’s". Тысячы беларусаў прыняліся штурмаваць аптовыя рынкі Польшчы, Турцыі, Індзіі і Кітаю.

Першыя звышпрыбыткі, атрыманыя ад гандлю “шырпатрэбам”, пайшлі на ўладкаваньне бытавых умоваў жыцьця: першая скураная куртка, першая італьянская мэбля, першы аўтамабіль. Калі падалося, што такая сытуацыя на рынку тавараў будзе вечнай, прыбыткі пачалі зьніжацца. Адбылося гэта па аб’ектыўных прычынах, -- у Беларусі прапанова стала вышэй за попыт, а фотаапарты “Зяніт”, пілкі для пазногцяў і беларускі трыкатаж ні палякі, ні туркі набываць ужо не жадалі. Але і тых даходаў, якія заставаліся, хапала на бязьбеднае жыцьцё і на паступовае пашырэньне бізнэсу.

Лёгіка падказвала, што далей ўсё будзе адбывацца па тым шляху, якім прайшлі ўсе краіны Усходняе Эўропы: “чаўнакі” накопяць грошай і стануць прадпрымальнікамі, зь іх вырасьце некалькі звышзаможных бізнэсоўцаў, якія лябіруюць інтарэсы ўсяго прадпрымальніцкага корпусу ва ўладных сфэрах. Але лёс склаўся інакш, – 1994 год паказаў сьвету рэстаўрацыю сацыялізму ў самай вычварнай форме ў выглядзе жахлівага гібрыду плянава-рынкавай эканомікі ў цэнтры Эўропы. Прадпрымальнікі адчулі нядобрае, але паверыць у хуткі захад бізнэсу не захацелі.

Завяршыць з такім клясам, як прадпрымальніцтва, практычна немагчыма. Можна толькі ліквідаваць гандляроў зь легальнага рынку, пераводзячы іх у шэраг спекулянтаў, якія гандлююць з-пад цішка ў падземных пераходах і на далёкіх подступах да гарадзкіх базараў. Выкараненьнем прадпрымальніцкага клясу і занялася беларуская ўлада 9 гадоў таму, але толькі сёньня прадпрымальнікі падыйшлі да той фатальнай рысы, за якой стаіць банкруцтва і беспрацоўе.

Плянава-рынкавая пачвара стварыла сытуацыю, калі бюджэт дзяржавы папаўняецца не за кошт збору падаткаў, а за кошт вельмі дарагой арэнды і неверагодных штрафаў. Улада настолькі захапілася “гульнёй на падвышэньне”, што прапусьціла нулявую адзнаку, пасьля прахаджэньня якой становіцца невыгодна працаваць ня толькі прадпрымальнікам, але і дзяржаве.

Сёньня кошт арэнды гандлёвых плошчаў у кірмашовых цэнтрах дасягнуў плянкі 9,5 $ за квадратны мэтар у суткі. Для больш-менш нармальнага вядзеньня справаў неабходна, як мінімум, 6 квадратных мэтраў гандлёвай плошчы. Нехітрая арыфмэтыка паказвае, што прадпрымальніку, каб толькі пакрыць арэндную плату неабходна мець даход 57 даляраў у дзень, адпаведна ў месяц -- 1710$. Чым сёньня трэба гандляваць, каб плаціць такую арэнду? Наркотыкамі? Зброяй? Чалавечымі органамі? ...Нядзіўна, што сёньня ўсе кірмашы мільгацяць аб’явамі “Здаецца ў арэнду”.

Парадаксальна, але менавіта ў той момант, калі прадпрымальніцкі рух апусьціўся ў галечу, Менск атрымаў дзясяткі тысячаў квадратных мэтраў толькі што адбудаваных гандлёвых плошчаў. Бізнэсоўцы, максымальна набліжаныя да ўлады, разам распачалі будаўніцтва камэрцыйных цэнтраў, усьведамляючы, што гандаль будзе існаваць пры любым рэжыме. Адзінае, на што яны забылі, -- гэта пра пакупніцкую здольнасьць насельніцтва, якая сёньня, як ніколі раней, блізкая да нуля.

Адну з галоўных роляў у зьнішчэньні прадпрымальнікаў, як клясу, сёньня адыгрываюць кіраўнікі дзяржаўнага сэктару гандлю. Увесь час, у сваіх справаздачах аб спадзе таваразвароту, яны спасылаюцца на прыватных гандляроў, якія замінаюць дзяржаўным крамам выконваць плян. Менавіта такія справаздачы падштурхнулі ўлады спачатку да ліквідацыі палатак з агароднінай з гарадзкіх вуліц, а затым чарга дайшла і да шапікаў, якім было загадана прыбрацца з гарадзкой рысы ў трохмесячны тэрмін.

Уся гэтая аднабаковая барацьба вядзецца пад шыльдай “упарадкаваньня сталіцы”. Такое “ўпарадкаваньне” прывяло да таго, што Менск ператварыўся ў таталітарны горад, дзе пэнсіянэрам неабходна пераадолець жахлівыя адлегласьці, каб набыць яблык ці банан, а для таго, каб набыць жуйку ці пачак цыгарэтаў, трэба абавязкова наведаць супермаркет.

Барацьба за перасоўваньне ўсіх прадпрымальнікаў “пад дах” уключае ў сябе ня толькі ліквідацыю шапікаў ці ліквідацыю міні-рынкаў, але і ўвядзеньне нарматываў, якія зацягваюць пятлю на шыі прыватнага бізнэсу. Сюды ўваходзяць: увядзеньне касавых апаратаў, абмежаваньне колькасьці наёмных работнікаў, больш жорсткія штрафныя санкцыі, немагчымасьць працаваць без стварэньня юрыдычнай асобы... Дарэчы, перавод прыватных прадпрымальнікаў у статус юрыдычнай асбы – гэта новая задумка ўлады, накіраваная на паляпшэньне справаздачнасьці перад міжнароднымі фінансавымі ўстановамі і «запудривания мозгов» патэнцыйным інвэстарам. Вялікая колькасьць юрыдычных асобаў заўсёды зьяўлялася адным з фактараў стабільнасьці рынка.

На сёньня Беларусь зьяўляецца ўнікальнай дзяржаваю, дзе існуе прафсаюзны рух прадпрымальнікаў. У цывілізаванай краіне ўявіць сабе такое немагчыма, бо аб’яднаньне працадаўцаў у барацьбе з маразматычнай законатворчасьцю там ідзе абсалютна па іншых правілах – праз інстытуты лябіраваньня і ўзаемадзеяньнем з парлямэнтам. Праўда, парлямэнтам дзейным і легітымным.

Але да цывілізаванага сьвету нам яшчэ вельмі далёка, а, адпаведна, беларускім грамадзянам, магчыма вельмі хутка, давядзецца назіраць, як загінуць зялёныя чалавечкі, якія доўгі час спрабавалі нас пераканаць у перавагах рынкавай эканомікі, але забыліся на тое, што за гэтую эканоміку трэба змагацца.

nnnnn

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: