Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 1516 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Андрэй Саньнікаў: Таталітарныя рэжымы ўгаворамі ня зьменіш
14:46, 15/04/2003

“Адмена ўязных санкцыяў для Лукашэнкі і ягоных чыноўнікаў – гэта чарговая спроба ўгаварыць беларускія ўлады паводзіць сябе “добра”. Яна ні да чаго не прывядзе, бо праблема Беларусі ў самой прыродзе рэжыму Лукашэнкі”, -- лічыць міжнародны каардынатар грамадзянскай ініцыятывы Хартыя’97, былы намесьнік міністра замежных справаў Беларусі Андрэй Саньнікаў. На яго думку, пасьля абвяшчэньня ідэалягічнай вэртыкалі стала канчаткова зразумела, што ў Беларусі завяршаецца стварэньне таталітарнай дзяржавы. “А таталітарныя рэжымы ўгаворамі ня зменіш. Наадварот, існуе небясьпека такімі крокамі ўхваляць узмацненьне рэпрэсіяў супраць апанентаў Лукашэнкі, што і адбываецца кожны раз, калі міжнародная супольнасьць зьмякчае сваё стаўленьне да рэжыму”, - заявіў у інтэрвію прэс-цэнтру Хартыі Андрэй Саньнікаў.

Пры адмене ўязных санкцыяў прадстаўнікі Эўракамісіі спасылаліся на пазытыўныя даклады місіі АБСЭ ў Менску. На думку Саньнікава, падобна на тое, што мы зноў сутыкаемся з праблемаю скажэньня сытуацыі з правамі чалавека й дэмакратыяй у Беларусі. “Што пазытыўнага магла заўважыць місія АБСЭ пасьля прыняцьця шэрагу законаў і дэкрэтаў, якія прыціскаюць правы вернікаў, прадпрымальнікаў, робяць больш жорсткім парадак правядзеньня мітынгаў і дэманстрацыяў, арыштаў мірных дэманстрантаў?”, – кажа дыплямат.

Міжнародны каардынатар Хартыі’97 адзначыў, што нават пасьля адмены візавых санкцыяў у ЭЗ захоўваецца забарона на кантакты з вышэйшымі кіраўнікамі Беларусі. “Спадзяюся, што да гэтых санкцыяў у Эўропе будуць падыходзіць больш сур’ёзна”, -- дадаў палітык.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: