Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Сельскія гаспадаркі Беларусі не атрымалі сродкаў на вакцынацыю жывёлы і засталіся небароненымі перад гнюсам. І гэта, як паведаміў карэспандэнту БЕЛТА намесьнік галоўнага дзяржаўнага вэтырынарнага інспэктара Мінсельгасхарчу Мікалай Савіцкі, нягледзячы на неаднаразовыя звароты ва ўрад. Праводзіць прафіляктычныя мерапрыемствы за кошт уласных сродкаў большасьць прадпрыемстваў ня могуць. Між тым, сёлета ў паўднёвых рэгіёнах Беларусі засяроджана вялікая колькасьць лічынак мошкі, масавы вылет якой чакаецца ў бліжэйшыя дні. А ў канцы месяца яна зьявіцца ўжо і ў астатніх рэгіёнах краіны.
Паводле разьлікаў Мінсельгасхарчу на набыцьцё мэдычных прэпаратаў супраць гнюсу неабходна ўсяго 300 мільёнаў рублёў. Мікалай Савіцкі падкрэсьліў, што калі не прыняць экстраных мераў па пошуку неабходных сродкаў, то масавай гібелі жывёлы, асабліва цялушак, сёлета цяжка будзе пазьбегнуць.