Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 1516 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Расея й Беларусь не гатовыя да валютнага саюзу
11:16, 15/04/2003, Gazeta.ru

Міжнародны валютны фонд лічыць, што Расеі й Беларусі неабходна яшчэ вельмі шмат зрабіць для пасьпяховага пераходу на адзіную валюту. Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні, распаўсюджаным па выніках працы місіі Фонду, якая наведала ў красавіку Менск і Маскву. Справаздача місіі сьведчыць пра тое, што, на думку МВФ, Расея й Беларусь пакуль не гатовыя да валютнага саюзу.

Экспэрты МВФ папярэджваюць, што да пачатку валютнага аб’яднаньня Маскве й Менску неабходна як мінімум вырашыць задачы, пастаўленыя ў іх уласным пляне сумесных дзеяньняў. Трэба таксама дасягнуць згоды па “асноўных інстытуцыйных пытаньнях”, у тым ліку аб адзіным эмісійным цэнтры. Патрабуецца зьблізіць падаткавы рэжым, сыстэмы эканамічнага рэгуляваньня, а таксама збору і аналізу эканамічнай інфармацыі дзьвюх краінаў.

Нарэшце, асаблівая акуратнасьць патрэбная ў “прывязцы” беларускай валюты да расейскай -- каб яна адлюстроўвала рэальную макраэканамічную сытуацыю ў абедзьвюх краінах і не наносіла ім шкоды. Паводле некаторых дадзеных, такая жорсткая прывязка павінна пачаць дзейнічаць з 2004 году. На наступны год расейскі рубель павінен стаць адзінай валютай дзьвюх краінаў, а яшчэ праз 3 гады стварэньне валютнага саюзу павінна цалкам завершыцца.

МВФ падкрэсьлівае, што для пасьпяховага выршэньня задачаў, якія выцякаюць з гэтых плянаў, Беларусі неабходна радыкальна паскорыць і паглыбіць эканамічныя рэформы, зрабіць больш жорсткай фінансава-бюджэтную палітыку.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: