Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Александр Лукашенко сообщил, что законопроект "Об уполномоченном по правам человека" подготовлен и в ближайшее время может быть внесен на рассмотрение «парламента» страны. "Между тем, мне пока никто не предложил кандидатуру на эту должность", - сказал глава белорусского государства, отвечая в среду в «парламенте» республики на вопросы «депутатов». По словам Лукашенко, "может и необходим этот институт, но мне всегда казалось, что «депутат» является самым надежным защитником прав человека".
22 траўня Беларускі прафсаюз работнікаў аўтамабільнага й сельскагаспадарчага машынабудаваньня (АСМ) плянуе правесьці ў Менску акцыю пратэсту супраць падзеньня ўзроўню жыцьця. У бліжэйшы час вызначыцца адносна свайго ўдзелу ў акцыі павінен яшчэ адзін прафсаюз -- радыёэлектроннай прамысловасьці (РЭП).
Беларускі лідэр напэўна заінтрыгаваў ЦРУ. Выступаючы 16 красавіка з пасланьнем у "парлямэнце", ён паведаміў, што лепшыя айчынныя ўмы распрацавалі нейкую калясальную зброю стрымліваньня агрэсара й яго хаўрусьнікаў. Пры чым адплата насьцігне ворага нават здалёк.
Беларускі бок можа прапанаваць больш радыкальны варыянт будаўніцтва “саюзнай дзяржавы”, заявіў Аляксандар Лукашэнка, выступаючы з штогадовым пасланьнем “парлямэнту”. Паводле яго, на бліжэйшай сустрэчы з Уладзімерам Пуціным ён прапануе гэты праект. “Пока более радикальный вариант «союзного государства» не подлежит широкому обсуждению”, -- сказаў кіраўнік Беларусі. Паводле яго, у расейскага кіраўніцтва ёсьць усьведамленьне пазыцыі беларускага боку й гатоўнасьць да канструктыўнага пошуку шляхоў далейшага станаўленьня “саюза” на аснове прынцыпаў сувэрэннай роўнасьці.
Сёньня Беларусь – адзіны, верны й баяздольны хаўрусьнік Расеі, заявіў Аляксандар Лукашэнка, выступаючы ў "ніжняй палаце" беларускага “парлямэнту” ў сераду. Кіраўнік Беларусі падкрэсьліў, што ў выніку мэтаскіраваных, сталых пераўтварэньняў беларускія Ўзброеныя сілы “становятся мобильнее и лучше оснащаются”. Ён адзначыў, што яго апошнія дзеяньні, у тым ліку наведваньне асноўных прадпрыемстваў ВПК, “организуются и проводятся с единственной целью - скорейшей модернизацией Вооруженных сил”. На думку Лукашэнкі, Беларусь мае некаторыя віды зброі, якія можна назваць “оружием сдерживания агрессора и его пособников”. “Это обычное оружие, но оно способно нанести значительный урон на значительных расстояниях от территории Беларуси”, -- сказаў А.Лукашэнка.
Беларусь павінна прысутнічаць ва ўсіх рэгіёнах сьвету, дзе гэта эканамічна выгодна і мэтазгодна яе нацыянальным інтарэсам, заявіў Аляксандар Лукашэнка, выступаючы ў сераду ў Менску з штогадовым пасланьнем да “парлямэнту” краіны. “Действия белорусской дипломатии на основных внешнеполитических направлениях будут оцениваться с позиций их экономической эффективности и реализации мирных инициатив”, - адзначыў прэзыдэнт. Пры гэтым кіраўнік дзяржавы падкрэсьліў, што людзям, якія займаюцца замежнай палітыкай “не надо надувать щеки" і "делать вид, что мы решаем здесь глобальные вопросы и должны присутствовать чуть ли не в каждой точке мира как американцы”. “Нам это не надо и мы на это не способны”, -- дадаў А.Лукашэнка і выказаў неабходнасьць больш актыўна разьвіваць адносіны з краінамі Азіі, Афрыкі й Лацінскай Амэрыкі. Кажучы пра разьвіцьцё зносінаў з краінамі Азіі, А.Лукашэнка асабліва вылучыў пэрспэктывы беларуска-кітайскіх зносінаў. “Также нам необходимо динамично развивать взаимовыгодные отношения с Турцией и арабским миром”, -- дадаў ён.
Як вядома, ЗША далучаюцца да рашэньня 14 дзяржаваў-сябраў Эўрапейскага зьвязу аб адмене візавых абмежаваньняў для Беларусі. Пра гэта 14 красавіка аб’явіў намесьнік афіцыйнага прадстаўніка дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША Філіп Рыкер. У той самы час Злучаныя Штаты выступілі з дастаткова жорсткай крытыкай у адрас беларускіх уладаў. Ніжэй мы падаем тэкст заявы Рыкера цалкам:
Сапраўднаю мэтаю “накату на Беларусь” з боку ЗША зьяўляецца беларуска-ірацкая інтэграцыя. Пра гэта ў сераду ў Менску, выступаючы з штогадовым пасланеньнем да “парлямэнту”, заявіў Аляксандар Лукашэнка. А.Лукашэнка скептычна паставіўся да ініцыятывы шэрагу кангрэсмэнаў ЗША аб выдзяленьні беларускай апазыцыі “полусотни миллионов долларов”. На яго думку, ЗША не патрэбная гвалтоўная дэмакратызацыя Беларусі, “скорее всего это надуманный повод”, мяркуе Лукашэнка.
На паседжаньні кіраўнікоў МЗС ЭЗ, якое адбылося 14-15 красавіка ў Люксамбургу, быў адменены дыскрымінацыйны сьпіс для васьмі высокапастаўленых беларусаў. Аднак, незалежна ад гэтага рашэньня, Лукашэнка ў Грэцыі не зьявіцца. Мерапрыемствы Эўрапейскага Зьвязу ў Афінах адбудуцца без удзелу прадстаўнікоў Беларусі.
Скіраванасьць думкі 11:51, 16/04/2003, Мікалай Трафімаў, «Московские новости»
Лукашэнку дазволілі ўезд у Эўропу. Нібыта за тое, што ён дапусьціў у Беларусь інспэктараў АБСЭ. Пры гэтым яму нагадалі, што на тэрыторыі яго дзяржавы ёсьць парушэньні правоў чалавека й прынцыпаў дэмакратыі. Пра зброю масавага забойства нічога не казалася, а дарэмна: што-небудзь у яго напэўна знойдзецца. Не сваё, дык расейскае.
Міністар інфармацыі і прапаганды Іраку Махамед Саед ас-Сахаф скончыў жыццьё самагубствам. Гэта сьцьвярджае газэта “Аль-Вефак”, спасылаючыся на інфармацыю, атрыманую ад ірацкіх уцекачоў. Згодна згаданай крыніцы, ас-Сахаф павесіўся хутка пасьля тэлевізійнага выступу ў ноч з 8 на 9 красавіка, у час якога ён у прамым этыры абверг паведамленьне аб пагібелі Садама Хусэйна, ягоных сыноў, а таксама іншых вышэйшых кіраўнікоў Іраку. Нагадаем, што ас-Сахаф уваходзіць у сьпіс 55-ці галоўных прадстаўнікоў рэжыму Хусэйна, якія вышукваюцца Злучанымі Штатамі.
За дзьве ваенныя кампаніі зьніклі бяз вестак больш за 2,5 тысячы жыхароў, паведамілі ў рэспубліканскім урадзе. “Паводле нашых зьвестак, у час першай і другой ваенных кампаніяў у Чачэніі зьніклі бяз вестак больш за дзьве з паловаю тысячаў жыхароў”, -- паведаміў “Интерфаксу” намесьнік кіраўніка ўраду рэспублікі Маўсур Хамідаў, які адказвае за сувязі сілавымі структурамі і курыруе пытаньні пошуку зьніклых бяз вестак. Хамідаў удакладніў, што за другую чачэнскую кампанію зь лета 1999 году “бясьледна зьніклі” каля 1,5 тысячаў чалавек. А за першую (1994-1996) – больш за тысячу чалавек.
Сёньня а 10.00 з спэцпрыёмніка-разьмеркавальніка на вуліцы Акрэсьціна ў Менску выйшаў на свабоду старшыня Страйкаму прадпрымальнікаў Рэспублікі Беларусь Валеры Леванеўскі. Прадпрымальнік быў асуджаны на 15 сутак арышту судом Савецкага раёну Менску за ўдзел 12 сакавіка ў Народным маршы «За лепшае жыццьцё!».
У дзяржаве неабходна карэнным чынам зьмяніць цяперашнюю сыстэму ільготаў. Пра гэта заявіў Аляксандар Лукашэнка, выступаючы перад беларускімі “парлямэнтарамі” з штогадовым пасланьнем. Паводле яго, у краіне за многія дзесяцігодзьдзі склалася такая сыстэма ільготаў, якую “ня вытрымае ніводная дзяржава, і для краіны сацыяльная сфэра стала ахілесавай пятой”.
Шоў без нас 14:17, 16/04/2003, Сяргей Маліноўскі, www.music.tut.by
Гурт “Краски” паспрабавалі змагацца з аўдыёпіратамі і атрымалі ў адказ крымінальную справу “за вымагальніцтва”. Скандал распаліўся пасьля таго, як салістка гурта Аксана Кавалеўская знайшла ў адной з крамаў чыгуначнага вакзалу сталіцы пірацкія дыскі з назваю “Группа “Краски”, на якіх прапаноўваліся ня толькі старыя песьні самой Аксаны, але і блага запісаная невядомыя музыка, якая выдаецца за кампазыцыі гурта.
Аляксандар Лукашэна вырашыў узмацніць дзяржаўны кантроль над імпартам у краіну энэрганосьбітаў. У гэтых мэтах, а таксама для “павышэньня эфэктыўнасьці паставак” распараджэньнем Аляксандра Лукашэнкі ад 14 красавіка створаная камісія па пытаньнях імпарту энэрганосьбітаў. Новы орган, у склад якога ўвайшлі міністар энэргетыкі Уладзімер Сямашка, першы віцэ-прэм’ер Сяргей Сідорскі, намесьнік кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі Мікалай Іванчанка, намесьнік старшыні КДБ Анатоль Зарэцкі, намесьнік міністра эканомікі Ўладзімер Найдунаў і старшыня камітэту па навуцы й тэхналёгіях пры Савміне Анатоль Русецкі, ачоліў старшыня камітэту дзяржкантролю Беларусі Анатоль Тозік.
На пачатак красавіка 2003 г. на ўліку ў службах занятасьці Беларусі стаяла 145,7 тыс. беспрацоўных, што на 25,8% болей у параўнаньні з аналягічным пэрыядам леташнега году. Як паведамілі ў Міністэрстве працы й сацыяльнай абароны рэспублікі, узровень беспрацоўя ў краіне складае 3,3% да працаздольнага насельніцтва ў праўнаньні з 2,6% летась. Калі ў пачатку сёлетняга году на ўліку стаяла 130,5 тыс. беспрацоўных, то ў пэрыяд з студзеня па сакавік зарэгістравана яшчэ 75,1 тыс. Рост колькасьці беспрацоўных у міністэрстве тлумачаць, у першую чаргу, скарачэньнямі, якія прайшлі ва ўстановах, арганізацыях і на прадпрыемствах Беларусі ў 2002 годзе.
Юдэйскае рэлігійнае аб’яднаньне ў Рэспубліцы Беларусь 15 красавіка атрымала пасьведчаньне аб перарэгістрацыі. Урачыстае ўручэньне адбылося ў Камітэце па справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў пры Савеце міністраў.
У раёны вобласьці паступіў прэс-рэліз, у якім паведамляецца, што, “ідучы насустрач прапановам працоўных, а таксама мясцовых органаў улады Менскі аблвыканкам прыняў рашэньне аб правядзеньні 19 красавіка суботніка. Транспартным арганізацыям, незалежна ад формы ўласнасьці, даручана забясьпечыць у гэты дзень безупынны рух пасажырскага транспарту для дастаўкі насельніцтва да месца працы і назад”. Усе сродкі, заробленыя на суботніку, падкрэсьліваецца ў прэс-рэлізе, пералічваюцца на ўзьвядзеньне Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
Рэдкае пакуль для краіны рашэньне прынялі ўлады Барысаўскага раёну -- яны расфармавалі калгас “Чырвонапартызанскі”. Як патлумачыў у размове з карэспандэнтам БелаПАН старшыня раённага кіраваньня сельскай гаспадаркі Сяргей Чарнуха, руплівыя разьлікі паказалі, што патэнцыйныя выдаткі на адраджэньне гаспадаркі шматразова пераўзыходзіць яго магчымыя даходы ў вельмі аддаленай будучыні”.
З мэтай забесьпячэньня правядзеньня пасяўной кампаніі, апэратыўнага прыняцьця рашэньняў, зьвязаных з кліматычнымі ўмовамі і аказаньнем дапамогі сельскагаспадарчым прадпрыемствам, павялічаны працоўны дзень кіраўнікоў усіх рангаў Менскай вобласьці. Пра гэта БелаПАН паведамілі ў прэс-службе Менскага абласнога выканаўчага камітэту.
Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ “Аб ільготах па налічэньні, сплаце ў рэспубліканскі й мясцовыя бюджэты падаткаў і абавязковых платаў для арганізацыяў аграпрамысловага комплексу (АПК)”.
З 1997-га па 2002 год рост агульнай захворваемасьці сярод сталічных дзяцей склаў 8 адсоткаў, хаця і адзначаецца спад узроўню інфэкцыйных захворваньняў на 30 адсоткаў.
У Беларусі цягам некалькіх дзён былі ліквідаваныя ўсе абменныя пункты WebMoney. Апэрацыю праводзіў Камітэт дзяржкантролю. Як стала вядома прэс-цэнтру Хартыі’97, аблавы праходзілі па адным і тым самым сцэнары. У пятніцу каля гадзіны дня ў офіс абменнага пункту ўламваліся людзі ў штацкім і груба, часта зьбіваючы людзей, тлумачылі прычыну свайго зьяўленьня. Высьвятлялася, што ва ўсім вінаватае цэнтралізаванае тэстыраваньне.