Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Дзяржкантроль над імпартам у Беларусь энэрганосьбітаў будзе ўзмоцнены 14:15, 16/04/2003, RusEnergy
Аляксандар Лукашэна вырашыў узмацніць дзяржаўны кантроль над імпартам у краіну энэрганосьбітаў. У гэтых мэтах, а таксама для “павышэньня эфэктыўнасьці паставак” распараджэньнем Аляксандра Лукашэнкі ад 14 красавіка створаная камісія па пытаньнях імпарту энэрганосьбітаў. Новы орган, у склад якога ўвайшлі міністар энэргетыкі Уладзімер Сямашка, першы віцэ-прэм’ер Сяргей Сідорскі, намесьнік кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі Мікалай Іванчанка, намесьнік старшыні КДБ Анатоль Зарэцкі, намесьнік міністра эканомікі Ўладзімер Найдунаў і старшыня камітэту па навуцы й тэхналёгіях пры Савміне Анатоль Русецкі, ачоліў старшыня камітэту дзяржкантролю Беларусі Анатоль Тозік.
У лік задачаў створанай камісіі А.Лукашэнка ўключыў распрацоўку прапановаў аб правілах паставак у краіну энэргарэсурсаў і аб парадку выбару іх пастаўшчыкоў. Гэтыя прапановы павінны падавацца беларускаму лідэру разам з “адпаведнымі абгрунтаваньнямі паставак” па нафце -- да 23 чысла кожнага месяца, які папярэднічае месяцу паставак, па газу і электраэнэргіі -- у сьнежні кожнага году.
Як адзначаецца ў камэнтары прэс-службы Лукашэнкі, яго распараджэньне накіраванае на “спыненьне злоўжываньняў і нанясеньня эканамічнага ўрону дзяржаве пры пастаўках энэрганосьбітаў”. Стварэньне камісіі “дазволіць максымальна зьнізіць кошт энэргарэсурсаў для насельніцтва і прамысловых прадпрыемстваў”, -- адзначаецца ў дакумэнце. Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні AK&M.