Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У раёны вобласьці паступіў прэс-рэліз, у якім паведамляецца, што, “ідучы насустрач прапановам працоўных, а таксама мясцовых органаў улады Менскі аблвыканкам прыняў рашэньне аб правядзеньні 19 красавіка суботніка. Транспартным арганізацыям, незалежна ад формы ўласнасьці, даручана забясьпечыць у гэты дзень безупынны рух пасажырскага транспарту для дастаўкі насельніцтва да месца працы і назад”. Усе сродкі, заробленыя на суботніку, падкрэсьліваецца ў прэс-рэлізе, пералічваюцца на ўзьвядзеньне Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
У аблвыканкаме карэспандэнту БелаПАН пацьвердзілі, што на Міншчыне гэта ўжо другі суботнік з пачатку году: першы праводзіўся 1 лютага. Заробленыя тады дзясяткі мільёнаў рублёў таксама пайшлі на будаўніцтва бібліятэкі.
Зараз вельмі вострай і актуальнай для вобласьці стала праблема забесьпячэньня вясновага севу гаруча-змазачнымі матэрыяламі і мінеральнымі ўгнаеньнямі. Так, у Барысаве старшыня гарвыканкаму Васіль Бургун быў вымушаны сабраць прадстаўнікоў камэрцыйных фірмаў, іншых прыватных структураў і папрасіць іх выдаць на правядзеньне пасяўной па 300 тысячаў рублёў ад кожнай юрыдычнай асобы. Па аналягічнай просьбе кіраўніцтва Беларускага аўтазаводу, што пацьвердзілі карэспандэнту БелаПАН у камэрцыйнай дырэкцыі прадпрыемства, аплаціла нядаўна кошт пяці тысячаў тонаў амафосу. Першая тысяча тонаў угнаеньняў ужо адгружаная ў гаспадаркі 12 раёнаў вобласьці.