Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Стратны калгас таньней пахаваць, чым рэаніміраваць 12:03, 16/04/2003
Рэдкае пакуль для краіны рашэньне прынялі ўлады Барысаўскага раёну -- яны расфармавалі калгас “Чырвонапартызанскі”. Як патлумачыў у размове з карэспандэнтам БелаПАН старшыня раённага кіраваньня сельскай гаспадаркі Сяргей Чарнуха, руплівыя разьлікі паказалі, што патэнцыйныя выдаткі на адраджэньне гаспадаркі шматразова пераўзыходзіць яго магчымыя даходы ў вельмі аддаленай будучыні”.
Зараз на калгасных фермах няма ніводнай жывёлы, тэхніка або даведзеная да зносу, або перададзеная іншым гаспадарам, асноўныя сродкі практычна растрачаныя. Засталіся толькі больш за дзьве тысячы гектараў малапрадуктыўных, запушчаных зямель.
Паводле С.Чарнухі, перадаць іх на карыстаньне фермеру, як гэта часам робіцца ў іншых рэгіёнах краіны, немагчыма па вельмі простай прычыне -- няма пакуль у раёне прыватніка, які мае для гэтага неабходны капітал, здольны на сучасным агратэхнічным узроўні разьвіваць жывёлагадоўлю і іншыя галіны сельскагаспадарчай вытворчасьці. Таму частку палеткаў аддадуь пад апеку суседняга калгасу, іншую – прыме лесгас, трэцюю – сельскі Савет скарыстае як рэзэрв для павелічэньня надзелаў індывідуальных садаводаў і агароднікаў.
У тым, што з мапы раёну зьнік цэлы калгас, шмат у чым вінаватыя, на думку С.Чарнухі, ня толькі яго кіраўнікі, але і шэраговыя сяляне, якія нядаўна звыкліся з думкаю, што ў любых няўдачах ім на выручку прыйдзе дзяржава. Гісторыю жыцьця й сьмерці “Чырвонапартызанскага” ён прапануе лічыць своеасаблівым помнікам калектыўнай безадказнасьці і прыстасавальніцтва.