Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Сёньня а 10.00 з спэцпрыёмніка-разьмеркавальніка на вуліцы Акрэсьціна ў Менску выйшаў на свабоду старшыня Страйкаму прадпрымальнікаў Рэспублікі Беларусь Валеры Леванеўскі. Прадпрымальнік быў асуджаны на 15 сутак арышту судом Савецкага раёну Менску за ўдзел 12 сакавіка ў Народным маршы «За лепшае жыццьцё!».
За час, праведзены ў турме, Валеры Леванеўскі напісаў 12 скаргаў на імя начальніка спэцпрыёмніка-разьмеркавальніка ГУУС Менгарвыканкаму. У камеры, дзе ён сядзеў, замест чатырох чалавек знаходзілася дзевяць. Антысанітарыя, адсутнасьць вэнтыляцыі, няякаснага мэдычнага абслугоўваньня і іншых элемэнтарных рэчаў – усё гэта, паводле Леванеўскага, прымусіла яго задумацца аб неабходнасьці ў далейшым дабівацца паляпшэньня ўмоваў утрыманьня ў спэцпрыёмніку-разьмеркавальніку.
Старшыня Страйкаму прадпрымальнікаў намерваецца дабівацца абскарджваньня вынесенага яму прысуду й звальненьня судзьдзі Савецкага суда Менску Руслана Казадоева, які вынес яму прысуд. Паводле яго, судзьдзя ня толькі ня ведае законаў, але і парушае Канстытуцыю, бо права на ўдзел у акцыях пратэсту замацаванае ў Асноўным законе. І гэтае права ён плянуе выкарыстаць і неаднойчы, -- заявіў Валеры Леванеўскі.