Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Большасьць ільготаў ліквідуюць 15:34, 16/04/2003, Интерфакс
У дзяржаве неабходна карэнным чынам зьмяніць цяперашнюю сыстэму ільготаў. Пра гэта заявіў Аляксандар Лукашэнка, выступаючы перад беларускімі “парлямэнтарамі” з штогадовым пасланьнем. Паводле яго, у краіне за многія дзесяцігодзьдзі склалася такая сыстэма ільготаў, якую “ня вытрымае ніводная дзяржава, і для краіны сацыяльная сфэра стала ахілесавай пятой”.
Лукашэнка паведаміў, што зараз у рэспубліцы дзяржаўнымі ільготамі карыстаюцца каля 4 млн. чалавек. Колькасьць тых, хто атрымоўвае ільготы, у 2,5 разоў болей за ўсё працаздольнае насельніцтва краіны, удакладніў кіраўнік дзяржавы. Лукашэнка заявіў, што ільготы будуць захоўвацца толькі для тых грамадзянаў, якія маюць патрэбу ў дзяржаўнай падтрымцы. Паводле яго, такое рэфармаваньне дазволіць перайсьці да ажыцьцяўленьня больш эфэктыўнай адраснай сацыяльнай дапамогі.
Лукашэнка лічыць, што пытаньне ўпарадкаваньня сацыяльных ільготаў павінна вырашыцца ў адмысловым законе, праект якога ў бліжэйшы час будзе накіраваны ў парлямэнт. “Это будет непростой закон", - сказаў галава дзяржавы. "Если вы искренние государственники, то прошу принять этот закон", - дадаў А.Лукашэнка. На яго думку, "пенсионеров и инвалидов государство должно поддерживать и оставить необходимые льготы именно этой категории граждан". "Все остальные льготы необходимо ликвидировать”, -- мяркуе беларускі лідэр.