Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 1617 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Беларускіх чыноўнікаў у Афінах не пабачаць
11:53, 16/04/2003, Раман Якаўлеўскі для Радыё Рацыя

На паседжаньні кіраўнікоў МЗС ЭЗ, якое адбылося 14-15 красавіка ў Люксамбургу, быў адменены дыскрымінацыйны сьпіс для васьмі высокапастаўленых беларусаў. Аднак, незалежна ад гэтага рашэньня, Лукашэнка ў Грэцыі не зьявіцца. Мерапрыемствы Эўрапейскага Зьвязу ў Афінах адбудуцца без удзелу прадстаўнікоў Беларусі.

У выпадку адмены дыскрымінацыйнага сьпісу васьмі невыязных сябраў беларускага кіраўніцтва, нават абмяркоўвалася магчымасць зьяўленьня ў Грэцыі самаго Аляксандра Лукашэнкі. Ва ўсялякім выпадку, пра гэта давялося чуць ад высокапастаўленых чыноўнікаў у Брусэлі. Папярэдняя спроба, як запэўніваюць некаторыя былыя чыноўнікі, калі Лукашэнка спрабаваў трапіць у Грэцыю прыватным чынам, посьпеху не займела.

Цягам двух дзён, з 17 па 19 красавіка ў сталіцы Грэцыі адбудуцца канфэрэнцыя і саміт краінаў ЭЗ. На першым мерапрыемстве, у дыскусіі па праблемах пашырэньня Эўразьвязу прымуць удзел яго “новыя суседзі” - Украіна і Малдова. А такога суседа, як Беларусь, за “круглы стол” не запрасілі. Нягледзячы на тое, што менавіта гэтым тром краінам мяркуецца надаць асаблівы статус суседзяў ЭЗ і паразмаўляць пра гэта ў Афінах было б вельмі карысна, для кожнага “новага суседа” статус будзе ўдакладняцца шляхам двухбаковых перамоваў.

Адсутнасьць на канфэрэнцыі прадстаўнікоў Беларусі пацьвердзіў і прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных, які адзначыў, што дадзеная канфэрэнцыя не разглядаецца ў Менску, як вызначальная для нейкіх канкрэтных механізмаў ўзаемадзеяньня з ЭЗ. Ён таксама сказаў, што Брусэль ужо атрымаў беларускія прапановы па праблемах пашырэньня ЭЗ і ёсьць “якіяйсьці падзьвіжкі”, якія надаюць пэўныя надзеі.

Былы намесьнік міністра замежных справаў Беларусі Андрэй Саньнікаў лічыць, што адмена візавых санкцыяў адносна Аляксандра Лукашэнкі і яго міністраў – гэта вынік таго, што зараз адбываецца ў эўрапейскай палітыцы: “На кантыненце склаўся расейска-нямецка-французскі альянс, які супрацьпаставіў сябе ЗША. І гэта ўплывае ў тым ліку і на Беларусь. Спробы то націснуць, то шукаць ўзаемапаразуменьня ўжо былі, і ніякага эфэкту яны ня мелі. Ад беларускіх уладаў чакаць пазытыўных крокаў у адказ не прыходзіцца. Усё можа быць як раз наадварот. Пасьля таго, як “палату прадстаўнікоў” прызналі ў Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ, унутры краіны ўзмацніліся рэпрэсіі супраць апанентаў Лукашэнкі.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: