Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Юдэйскае рэлігійнае аб’яднаньне ў Рэспубліцы Беларусь 15 красавіка атрымала пасьведчаньне аб перарэгістрацыі. Урачыстае ўручэньне адбылося ў Камітэце па справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў пры Савеце міністраў.
Як паведаміў карэспандэнту БЕЛТА кансультант аддзелу па справах рэлігіяў Дзяніс Елізараў, на дадзены момант у склад Юдэйскага рэлігійнага аб’яднаньня ўваходзяць 14 супольнасьцяў, у распараджэньні якіх знаходзіцца 6 культавых будынкаў. Аб’яднаньнем у нашай краіне былі заснаваныя Дабрачынная місія “Адраджэньне юдаізму”, а таксама дзьве духоўныя ўстановы.