Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
З мэтай забесьпячэньня правядзеньня пасяўной кампаніі, апэратыўнага прыняцьця рашэньняў, зьвязаных з кліматычнымі ўмовамі і аказаньнем дапамогі сельскагаспадарчым прадпрыемствам, павялічаны працоўны дзень кіраўнікоў усіх рангаў Менскай вобласьці. Пра гэта БелаПАН паведамілі ў прэс-службе Менскага абласнога выканаўчага камітэту.
У адпаведнасьці з рашэньнем Менаблвыканкаму ад 14 красавіка 2003 году, работнікі аблвыканкаму й райвыканкамаў, кіраўнікі іх структурных падразьдзелаў, а таксама арганізацыяў, разьмешчаных на тэрыторыі вобласьці, з 15 красавіка па 15 траўня павінны знаходзіцца на працоўных месцах і выконваць працоўныя забавязкі з 6.00 да 22.00 штодзённа. Пры гэтым, адзначылі ў прэс-службе, па сканчэньні пасяўной "для прадстаўнікоў прадугледжаныя меры заахвочваньня".