Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Несумненна, Садам Хусэйн зь яго мегаламаніяй і ўпэўненасьцю ва ўласным выжываньні аказаў нам вельмі важную паслугу ў тактычным пляне. Яго зьняважлівае стаўленьне да рэзалюцыяў Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў (ААН), верагодная наяўнасьць у яго зброі масавага забойства, якую ён хавае, агульная падтрымка ім тэрарызму, ухаваньне ў сябе вядомых тэрарыстаў, яго сталыя атакі на баявую авіяцыю Злучаных Штатаў і Вялікабрытаніі, якая патрулюе зоны, забароненыя для палётаў ірацкай авіяцыі, а таксама парушэньне ім духу, калі не літары пагадненьня аб спыненьні вагню ад 1991 году -- усё гэта забясьпечыла больш чым дастатковыя апраўданьні для ўльтыматума і наступнага ўварваньня ў Ірак саюзных сілаў.
Кіраўнік апарату супрацоўнікаў Белага дому Эндру Кард заявіў, што, на яго думку, Садама Хусэйна ўжо няма ў жывых. “Я думаю, што ён мёртвы”, -- заявіў Кард вечарам у сераду ў час электроннай “размовы”, якую ён правёў у інтэрнэце з наведвальнікамі афіцыйнага сайту Белага дому. “Добрая навіна ў тым, што гэты рэжым больш не зьяўляецца пагрозаю для народа Іраку, для ЗША ці нашых хаўрусьнікаў”, – падкрэсьліў кіраўнік адміністрацыі прэзыдэнта ЗША, паведамляе РІА “Новости”.
Амэрыканскі сэнатар Бэн Найтхарс Кэмпбэл выступіў перад Сэнатам ЗША з прамоваю па сытуацыі ў Беларусі. У прыватнасьці, сэнатар заявіў аб парушэньні ў Беларусі свабоды слова. «У траўні 2002 году Камітэт па абароне правоў журналістаў згадаў Беларусь у ліку дзесяці найбольш неспрыяльных для прафэсіі журналіста месцаў на плянэце, дзе ім прыходзіцца суіснаваць з самым аўтарытарным рэжымам Эўропы. Цягам апошняга году сытуацыя вакол СМІ толькі пагоршылася па меры таго, як беларускі лідэр Аляксандар Лукашэнка працягваў заплянаваны наступ на незалежную і апазыцыйную прэсу», -- заявіў сэнатар і заклікаў сваіх калегаў па парлямэнцкай дзейнасьці падтрымаць «Акт аб дэмакратыі ў Беларусі - 2003», які на дадзены час знаходзіцца на разглядзе ў Кангрэсе. Прапануем вашай увазе тэкст выступу сэнатара Кэмпбэла цалкам:
Выйшаў на свабоду апошні палітычны вязень актывіст руху ЗУБР Яўген Афнагель. Ён быў вызвалены ўчора а 23.00. Нягледзячы на позьні час, каля турэмных брамаў яго сустракалі некалькі дзясяткаў актывістаў ЗУБРа.
Самай гучнай заяваю Аляксандра Лукашэнкі ў час яго ўчорашняга выступу ў “парлямэнце” стала яго пагроза ў адрас патэнцыйных “агрэсараў” з НАТА. Паводле Лукашэнкі, Беларусь валодае зброяй, якую можна назваць “оружием сдерживания агрессора и его пособников”. “Это обычное оружие, но оно способно нанести значительный урон на значительных расстояниях от территории Беларуси”, -- сказаў ён. З гэтага вынікае, што ніякіх тэхнічных сучасных сродкаў, роўных сучаснай зброі краінаў НАТА, у Беларусі няма, можна ўпэўнена меркаваць, што “оружием возмездия” ад Лукашэнкі могуць быць тэрарысты. Менавіта добра падрыхтаваныя тэрарыстычныя групы могуць зьдзяйсьняць разбуральныя тэракты, накшталт тых, што мелі месца ў Амэрыцы 11 верасьня 2001 году. А калі ўлічваць, што менавіта Беларусь з усіх рэспублік былога СССР валодае самым значным патэнцыялам, досьведам і людзкімі рэзэрвамі часоў “халоднай вайны” (тэрарыстаў і іншых спэцназаўцаў тады рыхтавалі для ваенных дзеяньняў ва ўсім сьвеце), то пагроза Лукашэнкі ў адрас Захаду набывае вельмі рэальныя рысы.
Аб’яднаная Эўропа сёньня стала большай. У сераду ў Афінах лідэры 10-ці дзяржаваў падпісалі дамову аб уступленьні ў ЭЗ. “Самым вялікім, але не апошнім пашырэньнем у гісторыі Эўразьвязу” назваў сёньняшнюю падзею прэзыдэнт Грэцыі Стэфанапулас.
Учора А.Лукашэнка выступіў з штогадовым пасланьнем да беларускага народа і “нацыянальнага схода” Рэспублікі Беларусь. Пасланьне складалася зь некалькіх частак: аб міжнародным становішчы Беларусі й нацыянальнай бясьпекі, аб эканамічным разьвіцьці краіны, аб сацыяльнай сфэры, аграрным сэктары, ідэалёгіі, прафсаюзах, рэлігіі й парлямэнце. У сваю чаргу кожная з вышэйпералічаных частак складалася з папярэджаньняў, заўвагаў і ўпікаў вышэйшым службовым асобам,“дэпутатам”, выкладчыкам, губэрнатарам.
“Кіраўніцтва Беларусі лічыць дыскусію аб уваходжаньні нашай краіны ў склад Расеі вычарпанай. Сувэрынітэт, дзяржаўная самастойнасьць Беларусі, як і Расеі, застануцца непахіснымі. Гэта не прадмет для перамоваў. Шлях паглынаньня вялікай дзяржаваю меншай – гістарычны анахранізм, да якога няма сэнсу вяртацца”, -- заявіў у сераду Аляксандар Лукашэнка, зьвяртаючыся з штогадовым пасланьнем да “парлямэнту”. Ён таксама паведаміў, што можа прапанаваць “другой, более радикальный вариант государственного устройства «союза»". Яго сутнасьць беларускі лідэр намерваецца выкласьці асабіста Ўладзімеру Пуціну пры першай сустрэчы.
Для ўладаў наступіла вясна. Асабліва для дыпляматаў. Прычым ня толькі на вуліцы. Але і ў бясконцых спробах прабіцца да чаканага Захаду. Прычынаю надыходу вясны стала апошняе рашэньне кіраўніцтва краінаў ЭЗ і дзярждэпу ЗША (пра які мы ўжо паведамлялі), зьняць забарону з вышэйшых беларускіх чыноўнікаў, разам з А.Лукашэнкам, на наведваньне разьвітых капіталістычных краінаў. Радасны хор белачыноўнікаў, падавалася, заглушыць вясновую песьню жаўрукоў...
Злучаныя Штаты крытычна ацэньваюць дачыненьні Беларусі з шэрагам краінаў. Пра гэта сказаў памочнік намесьніка дзяржсакратара ЗША па справах Эўропы і Эўразіі Стывен Пайфэр у часе тэлемосту з Вашынгтону, арганізаванага амэрыканскім дыппрадстаўніцтвам у Менску. «Мы незадаволеныя тым, што ўрад Беларусі падтрымліваў зносіны з рэжымам Садама Хусэйна», -- заявіў Пайфэр. Ён таксама ня выключыў, што Беларусь магла прадаваць узбраеньне ў краіны, у прыватнасьці, у Іран, адносна якіх дзейнічаюць міжнародныя санкцыі. Акрамя таго, ЗША, паводле Пайфэра, занепакоеныя тым, што Беларусь магла прадаваць узбраеньне ў некаторыя краіны Афрыкі, дзе на дадзены час адбываюцца ваенныя канфлікты.
Аляксандар Лукашэнка лічыць неабходным узмацніць крымінальную адказнасьць за злачынствы, зьвязаныя з карупцыяй. Пра гэта ён заявіў, сустракаючыся сёньня ў Менску з кіраўнікамі Вярхоўных судоў Беларусі, Расеі, Украіны й Казахстану. Кіраўнікі Вярхоўных судоў трох дзяржаваў прыбылі ў беларускую сталіцу для ўдзелу ў навукова-практычнай канфэрэнцыі па пытаньнях дзейнасьці Вярхоўнага суда ва ўмовах разьвіцьця і ўдасканальваньня нацыянальнага заканадаўства, якая праходізць у рамках сьвяткаваньня 80-годзьдзя Вярхоўнага суда РБ.
На пачатку красавіка міністэрствы друку Беларусі й Расеі падпісалі дамову аб адзінай інфармацыйнай прасторы, у адпаведнасьці зь якой канал “Россия” будзе выходзіць у этыр “брацкай” дзяржавы за кошт уласных сродкаў.
З 15 красавіка расейскія памежнікі атрымалі права не ўпускаць у Расею замежнікаў і асобаў без грамадзянства, якія ня маюць належнага на тэрыторыі Расеі поліса мэдычнага страхаваньня.
У апошнія гады Аляксандар Лукашэнка не стамляецца паўтараць, што Беларусь дасягнула вялікіх посьпехаў і ў першую чаргу сярод краінаў СНД выйшла амаль па ўсіх паказчыках на ўзровень 1990 году. Вось пачытайце:
Беларускае кіраўніцтва рыхтуецца да правядзеньня сёньняшняй восеньню комплексна-апэратыўных навучаньняў Узброеных сілаў. Пра баяздольнасьць беларускага войска разважае аглядальнік газэты “Белорусский рынок” Аляксандар Алесін.
Агульная сума пазыкі па заробнай плаце ў Віцебскай вобласьці складае 4,464 мільярды рублёў. Як і раней, пераважная большасьць даўжнікоў – прадпрыемствы аграпрамысловага комплексу. Сярод прадпрыемстваў прамысловасьці найбольшую запазычанасьць маюць Віцебскі станкабудаўнічы завод “Вістан” (197 млн. руб.) і ААТ “Ворша” (159 млн.). Акрамя таго, больш за 130 суб’ектаў гаспадараньня вобласьці, якія ня маюць запазычанасьці па заробку, ня выплацілі дапамогу сем’ям зь дзецьмі. Сума гэтай запазычанасьці складае па вобласьці каля 173 млн. рублёў.
Цэнтральная рада Беларускага прафсаюзу авіядыспэтчараў (БПАД) лічыць неабгрунтаваным прапанову рэспубліканскай пракуратуры аб пераглядзе статуса прафсаюзу й рэгістрацыі яго ў якасьці прафсаюзу ведамства. Ліст пра гэта накіраваны пракурору Рэспублікі Беларусь Віктару Шэйману.
Скарачэньне долі тавараабменных апэрацыяў і максымальна поўнае выкарыстаньне ў разьліках суб’ектаў гаспадараньня грашовых формаў зьяўляецца адным з асноўных кірункаў у працы беларускага ўраду. Як заявіў у аўторак на паседжаньні прэзыдуюму Савету міністраў прэм’ер-міністар Генадзь Навіцкі, запыт за рашэньне дадзеных пытаньняў сёлета ўрад будзе рабіць больш жорсткім.
Дом паміраючай надзеі 11:21, 17/04/2003, Людміла Далідович, Максім Аніська, «Народная воля»
У апошнія гады ў Беларусі абвастрылася дэмаграфічная праблема. Зараз у краіне за год нараджаецца каля 90 тысячаў дзяцей (для параўнаньня ў 80-ыя гады – каля 170 тысячаў). Паводле статыстыкі кожны чацьвёрты нованароджаны мае праблемы са здароўем. Адна з прычынаў гэтага - пагаршэньне экалягічнай абстаноўкі: многія захворваньні і паталёгіі зьвязаныя з чарнобыльскай аварыяй. Сур’ёзны ўплыў на нараджальнасьць і здароўе дзяцей аказвае і эканамічны фактар. Агульнавядома, што адной з галоўных праблемаў для маладых сем’яў зьяўляецца жыльлё.
Чарговая тэма ток-шоў БТ “Выбар” аб беларускай эстрадзе вельмі цікавіла мяне як аўтара многіх публікацыяў па гэтым пытаньні ў прэсе, таму я сам напрасіўся на ўдзел.
У яго асабістым заапарку – ільвы, гепарды й мядзьведзь. У яго кладоўцы – віна, моцныя напоі і гераін на суму 625 тыс. фунтаў стэрлінгаў. А яшчэ кубінскія цыгары, скрыні шампанскага й здымкі прастытутак. Такім ёсьць калісьці раскошны, а зараз разбураны дом старэйшага сына Садама Удэя.
Як стала вядома БелаПАН, яшчэ месяц таму быў арыштаваны былы старшыня кіраўніцтва «Белпрамбудбанка» Мікалай Ракаў. Ён абвінавачваецца ў крадзяжы ў асабліва буйных памерах і злоўжываньні службовым становішчам. Размова ідзе аб незаконнай выдачы банкам крэдыту на буйную суму ў валюце. Расьследваньне праводзіць сьледчы камітэт МУС Беларусі.