Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Лукашэнку дэманстратыўна не запрасілі ў Афіны 11:01, 17/04/2003, НТВ
Аб’яднаная Эўропа сёньня стала большай. У сераду ў Афінах лідэры 10-ці дзяржаваў падпісалі дамову аб уступленьні ў ЭЗ. “Самым вялікім, але не апошнім пашырэньнем у гісторыі Эўразьвязу” назваў сёньняшнюю падзею прэзыдэнт Грэцыі Стэфанапулас.
Да 15-ці дзяржаваў Аб’яднанай Эўропы сёньня далучыліся: Вэнгрыя, Кіпр, Латвія, Літва, Мальта, Славакія, Славенія, Польшча, Чэхія і Эстонія. Зараз дамову аб уступленьні ў ЭЗ павінны ратыфікаваць парлямэнты гэтых краінаў.
Гісторыя ЭЗ насычаная памятнымі датамі. Эўрапейскія краіны вырашылі аб’яднацца пасьля Другой сусьветнай вайны. У 1951-м годзе Францыя, Бэльгія, Італія, Нямеччына, Люксамбург і Нідэрлянды ўтварылі Эўрапейскую супольнасьць вугалю й сталі.
Праз шэсьць гадоў арганізацыя атрымала новую назву – Эўрапейская эканамічная супольнасьць. У ЭЭС уступаюць Данія, Ірляндыя, Вялікабрытанія, Грэцыя, Гішпанія, Партугалія, Аўстрыя, Фінляндыя й Швэцыя.
У 1992 годзе супольнасьць мяняе імя. К 1995-му году Эўрапейскі зьвяз налічваў ужо 15 краінаў. Хутка іх будзе 25. Праўда, “навічкі” стануць яго паўнапраўнымі сябрамі толькі праз год, 1 траўня 2004 году...
(ЭЭС плянуе ўвесьці адзіную валюту і выпрацаваць адзіную замежную палітыку. Першы пункт ажыцьцявілі. З другім складаней – не ва ўсіх супадае думка, напрыклад, па Іраку).
Між тым, як мы ўжо паведамлялі, напярэдадні Эўразьвяз адмяніў сваю забарону на выдачу ўязных візаў кіраўніку Беларусі і некаторым асобам зь ягонага атачэньня. Нагадаем, што Аляксандар Лукашэнка стаў “нявыязным” у лістападзе леташнега году.
Сёньняшняе рашэньне не азначае, што Менску даравалі. Стала вядома, што беларускага лідэра дэманстратыўна не запрасілі ўдзельнічаць у канфэрэнцыі па праблемах пашырэньня ЭЗ, якое адбудзецца заўтра ў Афінах.
Іншыя новыя суседзі – Украіна і Малдова – запрашэньне атрымалі...