Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
За карупцыю будуць расстрэльваць 14:20, 17/04/2003
Аляксандар Лукашэнка лічыць неабходным узмацніць крымінальную адказнасьць за злачынствы, зьвязаныя з карупцыяй. Пра гэта ён заявіў, сустракаючыся сёньня ў Менску з кіраўнікамі Вярхоўных судоў Беларусі, Расеі, Украіны й Казахстану. Кіраўнікі Вярхоўных судоў трох дзяржаваў прыбылі ў беларускую сталіцу для ўдзелу ў навукова-практычнай канфэрэнцыі па пытаньнях дзейнасьці Вярхоўнага суда ва ўмовах разьвіцьця і ўдасканальваньня нацыянальнага заканадаўства, якая праходізць у рамках сьвяткаваньня 80-годзьдзя Вярхоўнага суда РБ.
Паводле кіраўніка дзяржавы, “человек, который ворует миллионы долларов и, особенно, чиновник, должен отвечать солидно”. Лукашэнка паведаміў, што на дадзены час па ягоным даручэньні падрыхтаваная новая рэдакцыя праекту закона “Аб карупцыі”. Акрамя таго, у бліжэйшы час у “парлямэнт” будзе накіраваны законапраект аб удасканальваньні сыстэмы крымінальнага заканадаўства краіны.