Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Расею ня пусьцяць без страхоўкі 13:49, 17/04/2003
З 15 красавіка расейскія памежнікі атрымалі права не ўпускаць у Расею замежнікаў і асобаў без грамадзянства, якія ня маюць належнага на тэрыторыі Расеі поліса мэдычнага страхаваньня.
Выключэньне складаюць толькі супрацоўнікі дыпляматычных прадстаўніцтваў і консульскіх установаў замежных дзяржаваў, супрацоўнікі міжнародных арганізацыяў і іх сем’і, а таксама “іншыя катэгорыі замежных грамадзянаў”.
Між тым, як патлумачылі BNS ў прэс-службе грамадзкай бясьпекі МУС РФ, наяўнасьць поліса цікавіць выключна службы мытнага кантролю. Памежнікам прыходзіцца нялёкка, бо да гэтага часу няма ніякіх міжведамственных інструкцыяў па гэтым пытаньні. “Памежнікі самі ня ведаюць, што трэба рабіць; яны ўжо ня раз нам тэлефанавалі”, -- сказала прэс-сакратар службы грамадзкай бясьпекі МУС РФ Алена Аляксеева. Ініцыяваць прыняцьце такіх інструкцыяў павінны самі памежнікі, іх распрацоўкай, паводле Аляксеевай, верагодней за ўсё зоймецца Міністэрства аховы здароўя Расеі. Поліс можа быць выдадзены ў любой краіне сьвету. Галоўнае -- у ім павінна дакладна ўказана, што гэта поліс міжнароднага страхаваньня, які падыходзіць для Расеі. Зроблена гэта павінна быць калі не на расейскай, то хаця б на ангельскай мове. Адсутнасьць поліса мэдычнага страхаваньня не зьяўляецца падставаю для адмовы ў рэгістрацыі на тэрыторыі Расеі.