Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 1718 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



ЗША падазраваюць Беларусь у продажы зброі краінам-ізгоям
10:51, 17/04/2003, фота IREX/Promedia

Злучаныя Штаты крытычна ацэньваюць дачыненьні Беларусі з шэрагам краінаў. Пра гэта сказаў памочнік намесьніка дзяржсакратара ЗША па справах Эўропы і Эўразіі Стывен Пайфэр у часе тэлемосту з Вашынгтону, арганізаванага амэрыканскім дыппрадстаўніцтвам у Менску. «Мы незадаволеныя тым, што ўрад Беларусі падтрымліваў зносіны з рэжымам Садама Хусэйна», -- заявіў Пайфэр. Ён таксама ня выключыў, што Беларусь магла прадаваць узбраеньне ў краіны, у прыватнасьці, у Іран, адносна якіх дзейнічаюць міжнародныя санкцыі. Акрамя таго, ЗША, паводле Пайфэра, занепакоеныя тым, што Беларусь магла прадаваць узбраеньне ў некаторыя краіны Афрыкі, дзе на дадзены час адбываюцца ваенныя канфлікты.

На думку ЗША, Беларусь, як сказаў амэрыканскі дыплямат, “недастаткова адказна падыходзіць да такіх паставак”, ён упікнуў беларускі ўрад у тым, што пастаўкі ў гэтыя краіны ажыцьцяўляюцца “непразрыста”.

Адказваючы на пытаньне журналістаў, ці знойдзеныя ў Іраку доказы беларускіх паставак узбраеньня ў гэтую краіну, Пайфэр сказаў, што кааліцыйныя войскі яшчэ не распачалі пошук зброі, якая б магла быць схаваная іракцамі, паведамляе “Интерфакс”.

“Калі сытуацыя ў рэгіёне стабілізуецца, тады зьявіцца магчымасьць прыкласьці намаганьні па вышуку зброі масавага зьнішчэньня, а таксама дасьледваньня вайсковай тэхнікі, якая знаходзіцца ў Іраку”, - заявіў ён. “Калі мы знойдзем гэтую зброю, тады і паставім перад некаторымі краінамі вельмі няёмкія для іх пытаньні”, -- заявіў дыплямат.

Намесьнік памочніка дзяржсакратара зноў адзначыў, што цяперашнія зносіны Беларусі й ЗША складаныя, а Злучаныя Штаты па-ранейшаму незадаволеныя такім становішчам. Больш за год таму ЗША прапаноўвалі Менску пакрокавую стратэгію для паляпшэньня двухбаковых зносінаў, але так і не пабачылі з боку ўраду Аляксандра Лукашэнкі нейкай гатоўнасьці адказваць на прапанову.

Нягледзячы на нядаўняе рашэньне ліквідаваць візавыя санкцыі супраць Лукашэнкі і яшчэ сямі яго чыноўнікаў, “як ў ЗША, так і ў Эўропе застаецца вялікая занепакоенасьць у сувязі з становішчам з дэмакратычнымі пераўтварэньнямі ў Беларусі”, -- заявіў Стывен Пайфэр і дадаў:

“Мы лічым, што ў Беларусі адбываецца пагаршэньне дэмакратыі, пагаршэньне сытуацыі зь вяршынствам закону. Мы чакаем, што гэтая закляпочанасьць будзе адлюстраваная ў рэзалюцыі, якая, на маю думку, будзе прынятая ў Жэневе Камітэтам ААН па правох чалавека”.

Адказваючы на пытаньне аб пэрспэктывах прыняцьця Кангрэсам ЗША Акта аб дэмакратыі ў Беларусі, Стывен Пайфэр сказаў:

“Акт аб дэмакратыі ў Беларусі мае вялікую падтрымку ў Кангрэсе, якая адлюстроўвае вельмі вялікую занепакоенасьць тым, што Беларусь сваім выбарам, унутранай палітычнай сытуацыяй ізалявала сябе ад Эўропы. Таму мае чаканьні такія: Акт мае вельмі добры шанец прайсьці”.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: