Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Арыштаваны былы старшыня кіраўніцтва «Белпрамбудбанка» 11:12, 17/04/2003
Як стала вядома БелаПАН, яшчэ месяц таму быў арыштаваны былы старшыня кіраўніцтва «Белпрамбудбанка» Мікалай Ракаў. Ён абвінавачваецца ў крадзяжы ў асабліва буйных памерах і злоўжываньні службовым становішчам. Размова ідзе аб незаконнай выдачы банкам крэдыту на буйную суму ў валюце. Расьследваньне праводзіць сьледчы камітэт МУС Беларусі.
Мікалай Ракаў зьяўляецца адным з самых дасьведчаных беларускіх банкіраў. У 1990-х быў сябрам кіраўніцтва Нацыянальнага банку й кіраваў Асацыяцыяй беларускіх банкаў.