Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Вэб-інтэрфэйс пошты TUT.BY перакладзены на беларускую мову 14:16, 17/04/2003, Прэс-служба TUT.BY
Вэб-інтэрфэйс пошты TUT.BY перакладзены на беларускую мову. Гэта стала магчымым пасля пераходу на новую вэрсію паштовага сэрверу.
Кірыл Валошын, генэральны дырэктар TUT.BY, так пракамэнтаваў гэтую падзею: “Значная частка карыстальнікаў TUT.BY даўно хацела бачыць беларускамоўны інтэрфэйс нашай пошты. Як толькі гэта стала магчымым, мы зрабiлi пераклад. Ведаю, што будзе шмат пытанняў наконт перакладу самога TUT.BY, але гэта патрабуе значна большых працоўных i матэрыяльных рэсурсаў, а мы пакуль што не можам сабе дазволіць”.
Акрамя інтэрфэйсу ў самой скрынцы перакладзены таксама інтэрфэйс кіраваньня асабістым сайтам, назвы паштовых папак і нават паведамленьні пра памылкi.
Праблему перакладу мы абмяркоўвалi са спэцыялiстамi - перакладчыкамi, выкладчыкамi беларускай мовы, навукоўцамi - i вырашылi спынiцца на агульнанародным лiтаратурным варыянце, паколькi TUT.BY - для ўсiх, для самага шырокага кола наведвальнiкаў.
2. Зайсьці ў “Настройки”. Першым жа пунктам стаіць “Язык”, дзе трэба абраць “па-беларуску”. Акрамя гэтага, у пункце “Предпочитаемая кодировка” трэба абраць “Кириллица (Windows)” i націснуць “Изменить”.
3. Пасля гэтага трэба выйсьці з сваёй скрынкі (“Выход”) і ўвайсьці зноў.
Адміністрацыя парталу спадзяецца, што беларускамоўным карыстальнiкам спадабаецца невялічкая, але вельмі прыемная сэрвiс-навiна TUT.BY.