Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Рабочым Віцебскай вобласьці запазычылі болей за 4 мільярды рублёў 12:43, 17/04/2003
Агульная сума пазыкі па заробнай плаце ў Віцебскай вобласьці складае 4,464 мільярды рублёў. Як і раней, пераважная большасьць даўжнікоў – прадпрыемствы аграпрамысловага комплексу. Сярод прадпрыемстваў прамысловасьці найбольшую запазычанасьць маюць Віцебскі станкабудаўнічы завод “Вістан” (197 млн. руб.) і ААТ “Ворша” (159 млн.). Акрамя таго, больш за 130 суб’ектаў гаспадараньня вобласьці, якія ня маюць запазычанасьці па заробку, ня выплацілі дапамогу сем’ям зь дзецьмі. Сума гэтай запазычанасьці складае па вобласьці каля 173 млн. рублёў.