|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
«Міжнародная амністыя»: беларускія ўлады датычныя да выкраданьня людзей 13:54, 18/04/2003 Паважаны прэзыдэнт, У нашай краіне і ва ўсёй Заходняй Эўропе прозьвішча Краўчанкі дастаткова вядомае. Менавіта так звалі чалавека, якія некалькі гадоў пасьля вайны здолеў зьбегчы ад дыктатуры і перасьледу ў Расеі і атрымаў палітычны прытулак за мяжой. Пазьней ён напісаў кнігу “Я выбраў свабоду”. Я згадаў пра гэты выпадак, калі прачытаў вашыя словыя, якія прагучалі 27 сакавіка, пра беларускага амбасадара ў Японіі з такім самым прозьвішчам: “Я сказал нашим спецслужбам, простите за откровенность, похитить его и вернуть на родину”. Дадзены факт указвае на датычнасьць вышэйшых службовых асобаў Беларусі да выкраданьня Захаранкі, Ганчара, Красоўскага й Завадзкага. Гэтых выпадкаў дастаткова, каб сьвет лічыў урад Беларусі віноўным у тым, што адбылося з гэтымі людзьмі. Калі гэта праўда, то яны не адзіныя ахвяры дыктата й беззаконства, якое, паводле нашай інфармацыі, характэрна для сёньняшняй Беларусі. Калі гэта выдумка ворагаў вашай краіны, то чаму б вам не даказаць адваротнае? У гэтым выпадку вам будзе няцяжка дапусьціць да расьсьледваньня сьледчых ААН. У любым выпадку ў вашых сілах разьвеяць сумневы на гэты конт. З надзеяй на справядлівасьць і дабрабыт вашага народа, Шчыра ваш, Ад імя нашай групы Ван дэр Мэлен Міжнародная Амністыя Ноотдорп Нідэрлянды
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|