Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 1819 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Горадня: адрадзілася цэнзура спэктакляў
10:59, 18/04/2003, БДГ

Тэатральнае жыцьцё Горадні афарбаванае скандалям. У абласным драматычным тэатры адразу ж пасьля прэм’еры зьнялі з паказу спэктакль “Самотны захад”.

Рашэньне аб сцэнічным жыцьці спэктакля прымае камісія, у склад якой уваходзяць адмыслоўцы з кіраваньня культуры аблвыканкаму. Паводле супрацоўнікаў тэатру, адразу ж пасьля прэм’еры адказныя работнікі з выканкаму прапанавалі рэжысэру ўнесьці ў тэкст карэктывы: цэнзуру не прайшла “народная лексыка”, якую выкарыстоўваюць героі пастаноўкі. Чыноўнік з абласнога кіраваньня культуры Сяргей Давыдзік пацьвердзіў, што паказ спэктаклю спынены, а сам спэктакль “патрабуе дапрацоўкі”, перадае БелаПАН.

Камэнтуючы гэтае рашэньне, рэжысэр спэктаклю Генадзь Мушпэрт адзначыў: “Самотны захад” – гэта драма, але вельмі сьмешная. У кожнай вёсцы, у беларускай у тым ліку, ёсьць сюжэты аб сварках, бойках і забойствах паміж сваякамі. Усё гэта вельмі жыцьцёва і праўдзіва. У маім спэктаклі гучыць народныя лексыка -- не нецэнзурная, а народная, якая гучыць у кожнай вёсцы”.

Аўтар п’есы - ірляндзец Марцін Макдонаг, штатны драматург Лёнданскага каралеўскага тэатру. Макдонаг, паводле гарадзенскага рэжысэра Генадзя Мушперта, - зорка драматургіі, яго п’есы ставяцца сёньня па ўсёй Эўропе і ў Амэрыцы. Генадзь Мушпэрт пазнаёміўся з драматургіяй Макдонага ў час нядаўняй паездкі ў Варшаву.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: