Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 1819 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Місія МВФ ацаніла валютнае аб’яднаньне Расеі й Беларусі
11:02, 18/04/2003

Місія тэхнічнай дапамогі Кіраваньня па грашова-крэдытных і валютных пытаньнях Міжнароднага валютнага фонду, накіраваная ў Беларусь і Расею для інспэкцыі працэсу стварэньня валютнага саюзу дзьвюх дзяржаваў, завяршыла сваю працу. Па просьбе Нацыянальнага банку Беларусі і Цэнтральнага банку Расеі місія наведала Менск і Маскву, яе прадстаўнікі сустрэліся з высокапастаўленымі чыноўнікамі цэнтральных банкаў, міністэрстваў фінансаў, эканомікі.

Валютны саюз Расеі й Беларусі можа інтэнсыфікаваць гандаль паміж дзьвюма краінамі, лічыць кіраўнік місіі Эн-Мары Гулдэ, начальнік аддзелу аналізу грашова-крэдытнай і валютнай палітыкі МВФ. Але да пачатку працэсу валютнага аб’яднаньня бакі павінны выканаць задачы, прадугледжаныя ва ўзгодненым імі Пляне сумесных дзеяньняў па зьбліжэньні сыстэмаў заканадаўчага рэгуляваньня абодвух бакоў.

Беларускі ўрад, як гаворыцца ў справаздачы аб працы місіі МВФ, прытрымліваецца курса паступовых эканамічных рэформаў. Аднак з улікам увядзеньня ўжо з 1 студзеня 2004 году жорсткай фіксацыі беларускага рубля да расейскага, Беларусі тэрмінова неабходна паскорыць працэсы лібэралізацыі коштаў, заробнай платы, рынку працы, а таксама рэструктурызацыю прадпрыемстваў для забесьпячэньня гібкасьці і канкурэнтаздольнасьці эканомікі.

Пры любых варыянтах стварэньне валютнага саюзу патрабуе ад Беларусі больш інтэнсыўнай рэструктурызацыі фінансавага сэктару і правядзеньня больш глыбокіх інстытуцыйных рэформаў, чым тыя, якія ажыцьцяўляюцца на дадзены час. Улічваючы стан і дынаміку паказчыкаў бюджэту Беларусі, больш жорсткая фіскальная палітыка павінна папярэднічаць манетарнаму аб’яднаньню дзьвюх краінаў. Пра гэта паведамляе ІА “ЭКОПРЕСС”.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: