Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 1819 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Ірляндыі БАЖ атрымае ўзнагароду
10:49, 18/04/2003

З 8 па 11 чэрвеня ў Дубліне будзе праходзіць 56-ы штогадовы ўсясьветны газэтны кангрэс, арганізаваны Усясьветнай асацыяцыяй газэтнай журналістыкі (World Association of Newspapers -- WAN). Як мяркуецца, ён зьбярэ больш за тысячы экспэртаў па сродках масавай інфармацыі з усяго сьвету, піша "Irish Examiner".

Паводле Гэвіна О`Рэйлі, старшыні ірляндзкага нацыянальнага газэтнага аб’яднаньня, на кангрэсе будуць разглядацца тэндэнцыі разьвіцьця газэтнай справы больш чым у 60 краінах. Як заявіў прэзыдэнт WAN д-р Сэак Хюн Хонг, форум зьбярэцца ў пэрыяд, калі газэтная справа ва ўсім сьвеце перажывае перамены перад значнымі выклікамі.

Сярод тых, хто выступіць на кангрэсе, называюць аднаго з найбольш вядомых у сьвеце ўладальнікаў СМІ лорда Конрада Блэка, Дзіе Сінглтана, які з сваёй MediaNews Group адраджае ў ЗША газэты, а таксама кіраўніка нямецкай Axel Springer Group Маціяса Допфнэера. Вядомыя журналісты Нік Гауінг зь Бі-бі-сі і Робэрт Фіск зь лёнданскай Independent будуць казаць пра ўплыў, які аказала вайна ў Іраку на журналістыку. Будуць абмяркоўвацца таксама тэмы "Журналістыка пад пагрозаю" і "Інфармацыя ў крызысных і надзвычайных сытуацыях".

Нарэшце, як паведамляе ірляндзкае выданьне, Беларускай асацыяцыі журналістаў будзе ўручана на кангрэсе “Залатое пяро свабоды” за сьмеласьць у супраціве рэпрэсіям адносна СМІ з боку Аляксандра Лукашэнкі. Рашэньне пра гэта было прынятае яшчэ ў лістападзе леташнега году на нарадзе WAN у Маскве. Тады адзначалася што за саракагадовую гісторыю існаваньня “Залатога пяра свабоды” гэта толькі другі выпадак, калі ўзнагарода прысвойваецца арганізацыі, а не асобнаму журналісту. Першы выпадак – узнагарода чэхаславацкай прэсе ў 1969 годзе.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: