Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 1819 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



ААН занепакоеная палітычнымі зьнікненьнямі ў Беларусі
15:52, 18/04/2003, фота IREX/Promedia

17 красавіка ў Жэневе на сэсіі Камісіі ААН па правох чалавека была прынятая рэзалюцыя аб парушэньні правоў чалавека ў Беларусі. У адным з пунктаў рэзалюцыі Камісія ААН выказвае глыбокую закляпочанасьць зьнікненьнем у Беларусі шэрага вядомых палітыкаў і грамадзкіх дзеячоў. У сувязі з гэтым на сэсію Камісіі ААН былі запрошаныя жонкі зьніклых беларусаў -- Ірына Красоўская, жонка бізнэсоўца і грамадзкага дзеяча Анатоля Красоўскага, зьніклага ў 1999 годзе, і Сьвятлана Завадзкая, жонка журналіста Зьмітра Завадзкага, зьніклага ў 2000 годзе. Пра тое, як прымалася рэзалюцыя ААН аб парушэньні правоў чалавека ў Беларусі і наколькі гэты орган занепакоены палітычнымі зьнікненьнямі ў Беларусі ў інтэрвію прэс-цэнтру Хартыі’97 распавядае Ірына КРАСОЎСКАЯ.

-- Ірына, вы й Сьвятлана Завадзкая былі запрошаныя на 59-ую сэсію Камісіі ААН па правох чалавека. Наколькі тэма палітычных зьнікненьняў у Беларусі хвалюе гэты орган?

-- Гэты орган займаецца правамі чалавека, а адно з асноўных правоў чалавека – гэта права на жыццьё. Калі парушаецца гэтае права, то пра якія іншыя правы можна казаць? Таму невыпадкова ў ААН створаная адмысловая працоўная група па зьнікненьнях. Мы сустракаліся з дэлегацыямі шматлікіх краінаў і праблема зьнікненьняў у Беларусі – краіне, якая знаходзіцца ў цэнтры Эўропы, -- не пакінула нікога абыякавым.

--Вашая прысутнасьць на сэсіі паўплывала на прыняцьце рэзалюцыі ААН аб парушэньні правоў чалавека ў Беларусі?

--Мне цяжка сказаць, ці паўплывала нашая прысутнасьць на прыняцьце рэзалюцыі, бо ў прынцыпе прыняцьце рашэньняў залежыць ад шматлікіх складнікаў. Гэта і ўзровень разьвіцьця дэмакратыі ў той краіне, якая галасавала, гэта і ўзровень ведаў аб сытуацыі ў Беларусі, гэта і адносіны з іншымі краінамі-суседзямі і больш уплывовымі краінамі. Таму я мяркую, што некаторыя краіны, перш за ўсё ад нас атрымалі інфармацыю аб праблеме зьнікненьняў у Беларусі.

Акрамя таго, напярэдадні прыняцьця рэзалюцыі сытуацыя была абсалютна непрадказальнай, бо напярэдадні некалькі рэзалюцыяў па такіх недэмакратычных краінах як Чачэнія, Зімбабвэ, Судан не былі прынятыя. Таму цяжка было сказаць папярэдне, ці будзе прынятая рэзалюцыя па Беларусі. І да таго ж афіцыйная беларуская дэлегацыя актыўна лябіравала інтарэсы рэжыму Лукашэнкі.

-- Якія ўзаемаадносіны ў вас склаліся з афіцыйнымі прадстаўнікамі Беларусі ў Камісіі ААН па правох чалавека?

-- Ніякіх. Мы сустракаліся зь імі штодзень, але ніякіх размоваў мы ня бачылі. Віталіся з намі толькі двое прадстаўнікоў беларускай дэлегацыі. Спробаў паразмаўляць ніхто не рабіў.

-- Зь якімі праваабаронцамі вы сустракаліся ў час сэсіі?

--Мы сустрэліся з прадстаўнікамі каля трыццаці дэлегацыяў, прысутных на сэсіях. Гэта Злучаныя Штаты Амэрыкі, Францыя, Нямеччына, Швэцыя, Харватыя, Шры-Ланка, Бахрэйн, Коста-Рыка, Гватэмала, Мэксыка, Аргентына, Уругвай, Тайланд, Тога, Паўднёвая Афрыка, Камерун, Індзія і іншыя. Большасьць дэлегацыяў з разуменьнем ставіліся да нашай праблемы. Усе разумелі, што зьнікненьням у цэнтры Эўропы час пакласьці канец.

Мы сустрэліся з кіраўніком амэрыканскай дэлегацыі Джын Кірпатрык. Яна выказала сур’ёзную занепакоенасьць фактамі зьнікненьня і пажадала нам сілаў у нашай барацьбе.

Сустракаліся з афіцыйным прадстаўніком генэральнага сакратара ААН Хінай Джылані, намесьнікам Вярхоўнага Камісара ААН па правох чалавека Бэртранам Рамчаранам, з прадстаўнікамі міжнародных недзяржаўных арганізацыяў, якія займаюцца праблемамі пошуку зьніклых, з пасламі па правох чалавека Францыі, Нямеччыны, ЗША, з прадстаўніком аддзелу маніторынгу правоў чалавека АБСЭ Майклам Макнамара, з сакратаром працоўнай групы ААН па зьнікненьнях Тамарай Кунанаякам, з Элай Памфілавай – старшынём Камітэту па правох чалавека пры прэзыдэнце Расеі. Яна прапанавала нам даслаць на яе імя афіцыйны запыт.

Акрамя таго, мы далі прэс-канфэрэнцыю ў журналісцкім цэнтры ААН.

-- Як вы надалей плянуеце дабівацца расьследваньня зьнікненьня вашага мужа?

-- Мы будзем актыўна супрацоўнічаць з працоўнай групай ААН па зьнікненьнях, з рознымі міжнароднымі арганізацыямі, будзем супрацоўнічаць з камісіяй па расьсьледваньні зьнікненьняў у Беларусі пры ПАРЭ. Усімі сіламі будзем дабівацца ад уладаў Беларусі расьсьледваньня гэтых справаў.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: утка по-пекински
Деревообрабатывающее оборудование. линии сращивания Оборудование.
Web студия седьмой меридиан Реклама в Интернете сайтов в Самаре