Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 1819 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Віза ў Польшчу будзе каштаваць меней за 10 эўра
10:58, 18/04/2003, фота IREX/Promedia

У Менску прайшлі беларуска-польскія консульскія кансультацыі, на якіх абмяркоўваліся ўмовы ўвядзеньня з 1 ліпеня візавага рэжыму паміж двума краінамі. Амбасада Польшчы ў Менску ўжо арэндавала дадатковыя паўтара паверхі для свайго консульскага аддзелу на вуліцы Крапоткіна, але штат супрацоўнікаў пакуль не пашырыла.

Хаця да ўвядзеньня візавага рэжыму засталося два з паловаю месяцы, адпаведнае міжнароднае пагадненьне Менск і Варшава яшчэ не падпісалі. Аднак прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных сказаў на брыфінгу:

-- На гэтых кансультацыях мы сур’ёзна прасунуліся наперад. Многія пытаньні на тэхнічным узроўні ўзгодненыя. Трэба яшчэ пэўны час для таго, каб узгадніць гэтыя пытаньні – як нацыянальнага, так і двухбаковага ўзроўню. Што тычыцца коштаў на візы, мне хацелася б назваць сумы зараз, але ў любым выпадку магу сказаць, што гэтая сума будзе меней за 10 эўра за аднаразовую суму. Калі перамовы пройдуць канструктыўна, магчыма, сума зьнізіцца да 5-6 эўра.

Паводле Савіных, плянуецца, што ільготныя візы будуць выдаваць дзецям і пэнсыянэрам, інвалідам, удзельнікам культурных і спартовых мерапрыемстваў. Беларускі бок выказаў зацікаўленасьць у тым, каб жыхары памежных раёнаў Польшчы й Беларусі таксама атрымалі візы ў ільготным парадку.

Таксама прэс-сакратар МЗС паведаміў, што “консульскія службы выказваюць гатоўнасьць разгледзіць магчымасьць афармленьня без запрашэньняў”. Паводле дадзеных з іншых крыніцаў, не патрабуецца транзітная польская віза для беларускіх грамадзянаў, якія маюць візу дзяржаваў Шэнгенскага пагадненьня, Чэхіі, Славакіі, Венгрыі, а таксама Вялікабрытаніі і Ірляндыі.

Хаця афіцыйных зьвестак аб колькасьці ўзаемных паездак няма, намесьнік міністра замежных справаў Аляксандар Герасіменка называе такія лічбы: штогод каля 800 тысячаў паездак палякаў у Беларусь і прыблізна 4 мільёны паездак грамадзянаў Беларусі ў Польшчу.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: