|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
Спыніць маральны тэрор! 13:46, 18/04/2003, Заява руху супраціву «Зубр»
Ахвяраю такога ціску стала наша паплечніца па супраціву, адна зь лідэраў руху ЗУБР гораду Гомелю Вікторыя К. Выкарыстоўваючы інфармацыю асабістага характару, спэцслужбы арганізавалі супраць дзяўчыны брудную кампанію шантажу й дыскрэдытацыі, патрабуючы ад яе выйсьці з руху ЗУБР і спыніць палітычную дзейнасьць. Да гэтай кампаніі падключыліся шэраг інтэрнэт-сайтаў і газэта “Навінкі” (заснавальнікі: П.Канавальчык, А.Новікаў, А.Мазур, галоўны рэдактар – П.Канавальчык). У выніку такой акцыі ў сьнежні 2001 году супрацоўнікі КДБ давялі да самагубства актывіста гомельскага ЗУБРа Андрэя Зайцава. Асаблівасьць цяперашняй бруднай кампаніі ў тым, што аб’ектам траўлі мярзотнікаў стала дзяўчына. Рух супраціву ЗУБР заяўляе: - мы будзем абараняць кожнага нашага паплечніка ў адпаведнасьці з Клятвай Зубра; - мы публікуем здымкі вядомых на дадзены момант арганізатараў і ўдзельнікаў кампаніі маральнага тэрору; - мы зьвяртаемся да ўсіх арганізацыяў, якія супрацоўнічаюць з гэтымі людзьмі ці дапамагаюць ім спыніць падтрымку правакатараў і мярзотнікаў. Будзем разам і Беларусь стане вольнай! Рух супраціву ЗУБР. 18 красавіка 2003 году Организаторы и участники кампании травли: ![]() Михаил Шеремет ![]() Павел Коновальчик ![]() Олег Новиков (Лёлик Ушкин)
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|