Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 1819 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У ААН прынятая рэзалюцыя аб парушэньні правоў чалавека ў Беларусі
10:47, 18/04/2003

17 красавіка ў Жэневе на сэсіі Камісіі ААН па правох чалавека была прынятая рэзалюцыя аб парушэньні правоў чалавека ў Беларусі. Гэтая рэзалюцыя ўпершыню вынесеная на абмеркаваньне ў самым аўтарытэтным органе міжнароднай супольнасьці, і адразу ж атрымала падтрымку большасьці чальцоў Камісіі. За прыняцьце рэзалюцыі прагаласавалі 23 дзяржавы, 14 былі супраць, 16 ўстрымаліся. «Прыняцьце рэзалюцыі Камісіяй ААН па правох чалавека ў Беларусі будзе мець вельмі сур’ёзныя наступствы, ня толькі палітычныя, але і эканамічныя. Урады дэмакратычных краінаў будуць абавязаныя ўлічваць гэтую рэзалюцыю ў сваіх адносінах зь Беларусьсю. Улічваць яе будуць і міжнародныя арганізацыі, у тым ліку фінансавыя й эканамічныя. Рэзалюцыя прадугледжвае дастаткова сур’ёзныя механізмы для кантролю за сытуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі, уключаючы механізмы адмысловых дакладчыкаў ААН», – лічыць міжнародны каардынатар грамадзянскай ініцыятывы Хартыя’97, былы намесьнік міністра замежных справаў Андрэй Саньнікаў.

Як заявіў дыплямат у інтэрвію прэс-цэнтру Хартыі, прыняцьце рэзалюцыі па сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі – гэта вельмі сур’ёзны крок міжнароднай супольнасьці, бо Камісія ААН па правох чалавека зьяўляецца самым аўтарытэтным органам па гэтых пытаньнях. На яго думку, аналіз вынікаў галасаваньня па рэзалюцыі паказвае, што ў дадзеным выпадку не абыйшлося без згоды Расеі на прыняцьце гэтага дакумэнту.

Акрамя таго, Андрэй Саньнікаў адзначыў, што галасаваньне па Беларусі аналягічнае галасаваньню па рэзалюцыі аб сытуацыі з правамі чалавека ў Туркмэністане. Гэта, паводле яго, сьведчыць пра тое, наколькі сур’ёзна сусьветная супольнасьць ставіцца да прыняцьця такой рэзылюцыі (у Жэневу адмыслова з гэтай мэтай былі накіраваныя памочнік Лукашэнкі Ляшчэня і намесьнік міністра замежных справаў Сычоў), Камісія вырашыла, што сытуацыя з правамі чалавека ў Беларусі настолькі пагоршылася, што неабходна прымаць рэзалюцыю па Беларусі”, -- заявіў міжнародны каардынатар Хартыі’97.

Андрэй Саньнікаў таксама адзначыў, што асноўную ролю ў прыняцьці рэзалюцыі адыгралі Злучаныя Штаты Амэрыкі і, перш за ўсё, амбасада ЗША ў Менску.

Тэкст рэзалюцыі можна будзе прачытаць на нашым сайце.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: Предлагаем грузовики в кредит, рефрижераторы, продажа тягачей
Советуем: оформление шарами, украшение шарами, украшение цветами
Уникально: оформление цветами, оформление помещений цветами
Делаем ремонт стиральной машины недорого