Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Старшыня Канстытуцыйнага суда вырашае за ўсіх беларусаў? 10:51, 18/04/2003
Старшыня Канстытуцыйнага суда Рыгор Васілевіч лічыць, што грамадзяне Беларусі не гатовыя ўспрыняць ідэю адмены сьмяротнага пакараньня. Такую думку ён выказаў у час правядзеньня міжнароднай навукова-практычнай канфэрэнцыі “Дзейнасьць Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь ва ўмовах разьвіцьця і ўдасканаленьня нацыянальнага заканадаўства”, якая была праведзеная 17 красавіка ў гонар 80-ых угодак з дня заснаваньня Вярхоўнага суда Беларусі. Паводле Г.Васілевіча, “мы павінны дастаткова асьцярожна апеляваць да міжнародных стандартаў. Напрыклад, нашае насельніцтва не гатовае пакуль прыняць ідэю аб забароне сьмяротнага пакараньня”. Аднак, на думку старшыні КС, “у бліжэйшы час мы павінны прыйсьці да рашэньня гэтага пытаньня”.