Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
2122 23 24 25 26 27
28 29 30        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
Ці спыняць Лукашэнку двухсэнсоўныя сыгналі Захаду?
15:16, 21/04/2003, Кэтрын Фіцпатрык, Амэрыканская служба радыё «Свабода»

У той час, як увага планеты застаецца прыцягнутай да сытуацыі ў Іраку, а найбольш уплывовая праваабарончая арганізацыя праводзіць чарговую сэсію ААН, дыктатарам з іншых краінаў ўдасца пазьбегнуць адказнасьці за забойствы й турэмныя зьняволеньні сваіх апанэнтаў. Мала хто памятае знойдзенае ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга масавае захаваньне тысячы людзей. Кубінец Фідэль Кастра загадаў арыштаваць 75 вядомых апазыцыйных дзеячаў,а дзяржава, якая, як правіла, больш за астатнія скардзіцца на яго, сама стала аб’ектам аналягічнай крытыкі на сусьветнай арэне. Некаторыя з тых, хто камэнтаваў ня толькі асноўную падзею, не абыйшлі ўвгаю і Беларусь -- краіну, у якой каля 75 чалавек былі асуджаныя да 3-15 сутак арышту і іншых формаў пакараньня за правядзеньне дэманстрацыяў супраць апошняга дыктатара Эўропы.

 ПАЛIТЫКА 

Уганда набывае баявыя самалёты зь Беларусі
15:49, 21/04/2003, Агенцтва навінаў Сінхуа

Уганда набыла ў Беларусі тры ваенныя вэрталёты Мі-24, паведамляе суботні нумар газэты «Нью Віжн». Гэтыя летальныя апараты, абсталяваныя прыборамі начнога бачаньня і супрацьракетнымі ўстаноўкамі, прайшлі тэстыраваньне ў аўторак на ваенным аэрадроме Энтэбе ў паўднёвай Угандзе. Тэст праводзілі два беларускія экспэрты.

Жонкі рэпрэсаваных беларусаў зьвяртаюцца ў ААН
15:48, 21/04/2003, Рейтер

Жонкі двух беларускіх апазыцыянэраў, якія, мяркуецца, былі забітыя, заклікалі ААН у аўторак аказаць ціск на ўрад Беларусі з мэтай аднаўленьня расьследваньня так і не раскрытых зьнікненьняў.

КНДР -- «рэальная пагроза ўсяму сьвету»
15:47, 21/04/2003

Камісар ЭЗ па пытаньнях замежных зносінаў Крыс Патэн заявіў, што Паўночная Карэя “рэальная пагроза ўсяму сьвету”, а для ўтаймаваньня ядзерных амбіцыяў Пхеньяну яму неабходна даць дадатковую дапамогу, перадае АР.

Кучма и Лукашенко договорились встретиться
15:45, 21/04/2003

В ближайшее время состоится встреча Александра Лукашенко и Леонида Кучмы, на которой будут рассмотрены вопросы реализации ранее достигнутых белорусско-украинских договоренностей. Решение об этом было принято в ходе состоявшегося 21 апреля телефонного разговора лидеров двух стран. Как сообщает пресс-служба белорусского лидера, разговор состоялся по инициативе украинской стороны.

Улада цісьне на незалежныя газэты
13:26, 21/04/2003

Прадстаўнікі шэрагу няўрадавых арганізацыяў і рэдакцыяў газэтаў выступілі з заяваю аб недапушчальнасьці эканамічнай дыскрымінацыі недзяржаўных СМІ. “Мы, прадстаўнікі рэдакцыяў газэтаў і няўрадавых арганіазцыяў, занепакоеныя станам свабоды слова ў нашай краіне і заяўляем, што недзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі падвяргаюцца з боку ўладаў жорсткаму эканамічнаму ціску”, - гаворыцца ў дакумэнце. У якасьці прыклада падаецца судовае рашэньне адносна заснавальніка “Новой газеты Сморгони” Рамуальда Ўлана, адхіленага ад яе выданьня. Гэта, як сьцвярджаюць падпісанты заявы, “наглядна прадэманстравала новую тактыку ўладаў у барацьбе зь недзяржаўнымі СМІ – перасьлед іх рэдакцыяў за парушэньне гаспадарчага заканадаўства”.

Недзяржаўную прэсу ў бібліятэках чытаць нельга
13:24, 21/04/2003, БДГ

У чацьвер установы культуры Воршы й Аршанскага раёну агледзіў міністар культуры Леанід Гуляка. Па выніках агляду адбыўся сход работнікаў культуры гораду й раёну. Кульмінацыйным момантам сходу стаў разнос загадчыцы цэнтральнай бібліятэкі гораду за тое, што ў давераннай ёй установе знойдзеныя падшыўкі газэтаў БДГ і “Народная воля”.

Рэзалюцыя ААН аб парушэньні правоў чалавека ў Беларусі: вынікі галасаваньня
12:53, 21/04/2003

«За»: Аўстралія, Аўстрыя, Бэльгія, Бразілія, Канада, Чылі, Коста-Рыка, Харватыя, Францыя, Нямеччына, Ірляндыя, Японія, Кенія, Мэксіка, Парагвай, Перу, Польшча, Рэспубліка Карэя, Шры-Ланка, Швэцыя, Вялікабрытанія, ЗША, Уругвай.
«Супраць»: Армэнія, Кітай, Куба, Індзія, Лібія, Малазія, Расея, ЮАР, Судан, Свазілэнд, Сырыя, Украіна, Вьетнам, Зімбабве.
«Устрымаліся»: Алжыр, Аргентына, Бахрэйн, Буркіна-Фасо, Камэрун, Конга, Габон, Гватэмала, Пакістан, Саўдаўская Аравія, Сенегал, Сьера Леонэ, Тайлянд, Того, Уганда, Венесуэла.

Людзі могуць застацца без абаронцаў у судзе
11:37, 21/04/2003, Генадзь Кесьнер, Радыё Рацыя

Аляксандар Лукашэнка сваім указам № 13 ад 15 красавіка бягучага году практычна забараніў прадстаўнікам грамадзкіх аб`яднаньняў прадстаўляць інтарэсы грамадзян у судах. Пасьля 25 красавіка, калі дэкрэт павінен уступіць у сілу, вялікая колькасьць людзей, асабліва тых, хто "праходзіць" па адміністратыўных справах, у тым ліку й за ўдзел у акцыях апазыцыі, могуць увогуле пазбавіцца магчымасьці атрымаць юрыдычную абарону.

Латвія хоча навучыць дэмакратыі Беларусь і Ўкраіну
11:32, 21/04/2003

На Эўрапейскай канфэрэнцыі ў Афінах прэзыдэнт Латвіі Вайра Вік-Фрэйбэрга заявіла, што Латвія гатовая іграць актыўную ролю ў падтрымцы зносінаў паміж ЭЗ і Расеяй. Мяркуючы па апошніх выступах Віке-Фрэйнбэргі на гэтую тэму, Рыга асабліва жадае увайсьці ў дыялёг паміж Расеяй і Эўразьвязам з сваім Вэнтспілскім партом. Брусэль ужо стаў для Латвіі адным з рычагоў ціску на Расею з мэтай аднавіць нафтатранзіт праз Вэнтспіслс.

Расейскія фашыстоўцы ў Горадню не прыедуць
11:31, 21/04/2003, Андрэй Адлянiцкi, Народная воля

Заплянаваны на 5 мая канцэрт скандальна вядомага расейскага рок-гурта "Гражданская Оборона" ў Горадні хутчэй за ўсе не адбудзецца. Афiцыйная прычына адмены выступлення -- дрэнны продаж квіткоў. Але ёсьць падставы меркаваць, што гэта толькi фармальная падстава для адмены гастроляў "Гражданской Обороны".

Фатальная памылка Садама
11:29, 21/04/2003, Арнольд Байхман, The Washington Times

Як мог Садам Хусэйн так фатальна памыліцца? Як мог ён так недаацэньваць прэзыдэнта Буша?Як мог спачылы ірацкія дыктатар, зь ягоным доступам да інфармацыі такіх хаўрусьнікаў, як прэзыдэнт Францыі Жак Шырак, прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін і канцлер Нямеччыны Герхард Шродэр, не зразумець, што прэзыдэнт Буш будзе ваявааць?

Факс з Барысаву знойдзены ў Багдадзе
10:54, 21/04/2003, Юры Дракахруст, Радыё Свабода

Сэнсацыйную знаходку ў Іраку зрабіў карэспандэнт Радыё Свабода Рон Сынавіц. Ён быў прыкамандзіраваны да 3-й пяхотнай дывізіі ЗША, якая ўдзельнічала ў баёх за Кэрбэлу і Багдад. Менавіта ў Багдадзе Рон Сынавіц знайшоў вельмі цікавы дакумэнт. Паводле яго зьместу, цьверджаньні беларускіх уладаў пра адсутнасьць ваенных кантактаў з рэжымам Садама Хусэйна не адпавядаюць рэчаіснасьці. Рон Сынавіц, які на гэтым тыдні вярнуўся з Іраку, распавядае, якім чынам дакумэнт, пра які ідзе гаворка, трапіў яму ў рукі:

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 НАВIНА ДНЯ 
Лукашенко приказал завоевать 25 медалей на Олимпийских играх
15:57, 21/04/2003


 ЭКАНОМIКА Й СОЦЫЮМ 

Два зама министра сельского хозяйства получили выговор
15:54, 21/04/2003

В связи со снижением объемов производства продукции и невыполнение прогнозных заданий в 2002 году Совет министров Беларуси объявил выговор заместителям министра сельского хозяйства и продовольствия Анатолию Рубанику и Петру Бутину.

Кошты не зьвяртаюць увагі на прагнозы
15:53, 21/04/2003

З пачатку году кошты вырасьлі на 9,3% пры гадавым паказчыку ўраду і Нацыянальнага банку 18-24%. Паводле дадзеных Міністэрства статыстыкі і аналізу, за першы тыдзень красавіка спажывецкія кошты ў Беларусі павялічыліся на 1,1%. Для параўнаньня: за першы тыдзень сакавіка кошты павялічыліся на 1,3%, за першы тыдзень красавіка 2002 году - на 0,9. За студзень-сакавік і першы тыдзень красавіка 2002 году кошты ў Беларусі падвысіліся на 13,8%.

За бягучы тыдзень адбылося 22 няшчасных выпадкаў на вытворчасьці
15:52, 21/04/2003

Паводле апэратыўных дадзеных Міністэрства працы й сацыяльнай абароны, за бягучы тыдзень у Беларусі адбылося 22 няшчасных выпадкаў на вытворчасьці. Як паведаміў карэспандэнту БЕЛТА дырэктар дэпартамэнту дзяржаўнай інспэкцыі працы Іван Селядзеўскі, у выніку надзвычайных здарэньняў траўмы рознай ступені цяжкасьці атрымалі 26 чалавек, пяцёра зь іх -- загінулі. У іх ліку – работнікі арганізацыяў сельскай гаспадаркі і харчаваньня, Міністэрства абароны, канцэрну “Белнафтахім”, Міністэрства энэргетыкі.

Няма нічога лепей за сырок «Дружба»
15:50, 21/04/2003, «Белорусский рынок»

Пасьля ўвядзеньня 1 красавіка квотаў на імпарт ялавіччыны й сьвініны Расея можа абмежаваць увоз сьметанковага масла й сыру. Як паведамляюць СМІ, "Росживотноводсоюз" накіраваў ва ўрадавую камісію па абарончых мерах у замежным гандлі і мытна-тарыфнай палітыцы прапановы аб увядзеньні квотаў на імпарт шэрагу відаў прадукцыі з малака.

У Беларусі пабудуюць бібліятэку на грошы Садама Хусэйна
11:57, 21/04/2003, НТВ

Аляксандар Лукашэнка ўчора прыняў удзел у рэспубліканскім суботніку. Як паведамляе тэлекампанія НТВ, пры дапамозе адмысловага электрамеханічнага прыстасаваньня, якое ў будаўнікоў называецца вібратар, ён мясіў цэмент на будоўлі Нацыянальнай бібліятэкі ў Менску.

Лукашэнка дазволіў продаж «Белтрансгазу»
11:57, 21/04/2003

Указ аб рэалізацыі акцыяў прадпрыемства па транспартыроўцы і пастаўцы газу "Белтрансгаз", якія належаць Беларусі, быў падпісаны 18 красавіка Аляксандрам Лукашэнкам. Кампанія ацэненая ў $500 мільёнаў. Акцыі першай эмісіі ствараемага замест ўнітарнага прадпрыемства адкрытага акцыянэрнага таварыства будуць рэалізаваныя толькі за грашовыя сродкі. Пасьля акцыянаваньня "Белтрансгаз" павінен стаць сумеснай расейска-беларускай кампаніяй. Інтарэсы Расеі ў СП будуць прадстаўляць "Газпром". Ва ўласнасьці “Белтрансгаза" знаходзяцца 6142 км магістральных газаводаў, 250 газаразьмеркавальных станцыяў, 8 кампрэсарных станцыяў і 2 падземныя сховішчы прыроднага газу, перадае РІА "Новости".

Куды дзяваюцца грошы ад продажу ірацкай нафты
11:47, 21/04/2003, Уільям Сэфайр, The New York Times

Як вы думаеце, чаму Францыя й Расея -- краіны, якія гадамі дабіваліся адмены санкцыяў Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў на здабычу нафты ў Іраку Садама Хусэйна – зараз спрабуюць зашкодзіць адмене санкцыяў у свабодным Іраку?

Войска адмаўляецца ад аналягавай сувязі і пераходзіць на лічбавую
11:44, 21/04/2003, Атары Саркісян, REGIONS.RU

Ва Ўзброеных Сілах Беларусі распачатая рэалізацыя пляну ўдасканаленьня сыстэмы сувязі, разьлічанага да 2010 году. Ён уключае ў сябе распрацоўку прынцыпова новых сродкаў сувязі. Закупку сучасных узораў і мадэрнізацыю цяперашніх. Стаўка ў гэтай працы зроблена на айчынныя прадпрыемствы – “Лес” (г.Ворша), “Спадарожнік” (г.Маладэчна), менскае навукова-тэхнічнае аб’яднаньне “Агат”. У савецкія часы яны ўваходзілі ў лік асноўных вытворцаў сродкаў ваеннай сувязі. Зараз на гэтых прадпрыемствах ствараюцца найновыя лічбавыя сыстэмы сувязі, якія пераўзыходзяць аналягавыя па хуткасьці і якасьці перадачы дадзеных.

Адна з вуліцаў Менску будзе насіць імя Ўладзімера Мулявіна
11:43, 21/04/2003, НТВ

Адна з вуліцаў Менску ў памяць аб стваральніку легендарнага ансамблю “Песьняры” Ўладзімера Мулявіна будзе насіць яго імя, а на доме, дзе жыў музыка, будзе ўсталяваная мэмарыяльная дошка.

Колькасьць ліцэнзаваных відаў дзейнасьці будзе скарочаная
11:41, 21/04/2003, РБК, фота IREX/Promedia

Колькасьць ліцэнзаваных відаў дзейнасьці ў Беларусі, згодна дэкрэту Аляксандра Лукашэнкі, будзе скарочаная да 46, падвідаў працаў і паслуг -- да 484 (зь іх каля 200 тычацца мэдычнай дзейнасьці). Як паведамілі ў Міністэрстве эканомікі рэспублікі, на дадзены час праект дэкрэту знаходзіцца на дапрацоўцы ў мясцовых органах улады. У асноўным праца на месцах зьвязаная з дапрацоўкаю ліцэнзаваньня, з тым, каб зрабіць іх больш празрыстымі і акрэсьленымі. Дэкрэтам зацьвярджаюцца ўставы аб ліцэнзаваньні, якія адлюстроўваюць усе элементы гэтай працэдуры (указваюцца сфэры ліцэнзаваньня, сьпіс дакумэнтаў, неабходных для атрыманьня ліцэнзіі. Вызначаныя выпадкі, пры якіх можа быць адмоўлена ў яе выдачы і гэтак далей).

 ГАЛОЎНАЕ 
95 процентов белорусских интернет-магазинов могут быть закрыты • 12:40, 25/09/2007
Новые проблемы белорусского сахара • 10:49, 25/09/2007
Академик Никитченко: В Беларуси приписали к урожаю около 1,5 млн. зерна • 13:00, 24/09/2007
Растет дефицит торгового сальдо и падает рентабельность • 10:45, 24/09/2007
Как один пенсионер правду ищет • 14:38, 23/09/2007
Грядет либерализация рынка связи • 12:56, 21/09/2007
СП па перапрацоўцы вуглёў створаць ужо праз тыдзень • 09:57, 21/09/2007
Мобильный контроль усилится • 10:16, 20/09/2007
В Беларуси может быть изменен порядок ввоза автомобилей • 17:24, 19/09/2007
Среди неплательщиков – в основном госпредприятия • 10:28, 19/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: