Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Беларусі пабудуюць бібліятэку на грошы Садама Хусэйна 11:57, 21/04/2003, НТВ
Аляксандар Лукашэнка ўчора прыняў удзел у рэспубліканскім суботніку. Як паведамляе тэлекампанія НТВ, пры дапамозе адмысловага электрамеханічнага прыстасаваньня, якое ў будаўнікоў называецца вібратар, ён мясіў цэмент на будоўлі Нацыянальнай бібліятэкі ў Менску.
Як пішуць беларускія газэты, грошы на яе ўзьвядзеньне, а гэта каля паўмільёны даляраў, выдзяліў сам Садам Хусэйн. Акрамя гэтага, усе сродкі, зэканомленыя сёньня за кошт удзелу беларускіх грамадзянаў у суботніку, будуць таксама пералічаныя на будаўніцтва гэтага амбіцыйнага праекту.