Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Лукашэнка дазволіў продаж «Белтрансгазу» 11:57, 21/04/2003
Указ аб рэалізацыі акцыяў прадпрыемства па транспартыроўцы і пастаўцы газу "Белтрансгаз", якія належаць Беларусі, быў падпісаны 18 красавіка Аляксандрам Лукашэнкам. Кампанія ацэненая ў $500 мільёнаў. Акцыі першай эмісіі ствараемага замест ўнітарнага прадпрыемства адкрытага акцыянэрнага таварыства будуць рэалізаваныя толькі за грашовыя сродкі. Пасьля акцыянаваньня "Белтрансгаз" павінен стаць сумеснай расейска-беларускай кампаніяй. Інтарэсы Расеі ў СП будуць прадстаўляць "Газпром". Ва ўласнасьці “Белтрансгаза" знаходзяцца 6142 км магістральных газаводаў, 250 газаразьмеркавальных станцыяў, 8 кампрэсарных станцыяў і 2 падземныя сховішчы прыроднага газу, перадае РІА "Новости".