Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
2122 23 24 25 26 27
28 29 30        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Расейскія фашыстоўцы ў Горадню не прыедуць
11:31, 21/04/2003, Андрэй Адлянiцкi, Народная воля

Заплянаваны на 5 мая канцэрт скандальна вядомага расейскага рок-гурта "Гражданская Оборона" ў Горадні хутчэй за ўсе не адбудзецца. Афiцыйная прычына адмены выступлення -- дрэнны продаж квіткоў. Але ёсьць падставы меркаваць, што гэта толькi фармальная падстава для адмены гастроляў "Гражданской Обороны".

"Ня менш як 90 адсоткаў квіткоў на рок-канцэрты ў Горадні прадаюцца непасрэдна ў дзень выступу. I арганiзатары не маглi гэтага ня ведаць", -- кажа Андрэй Мялешка, адзiн з арганiзатараў незалежных рок-канцэртаў. Сапраўдная прычына адмены выступу яму бачыцца ў жаданьнi мясцовых уладаў пазьбегнуць скандалу, зьвязанага з выступам "Гражданской Обороны" напярэдаднi Дня Перамогi.

Справа ў тым, што "Гражданская Оборона" вядома ў першую чаргу сваiмi палiтычнымi поглядамi. Удзельнiкi гурта нiколi не хавалi свайго прыхiльнага стаўлення да Рускага Нацыянальнага Адзiнства i Нацыянал-бальшавiцкай партыi. Часта выступленнi "Абароны" ператваралiся ў суцэльную прапаганду фашызму: на сцэне лунаў сьцяг НБП, ахова складалася з брытагаловых хлопцаў са свастыкай на руках, а ў зале бойка iшоў гандаль неанацысцкай лiтаратурай. Пасля абвяшчэньня новым кiраўнiцтвам Расеi барацьбы супраць палiтычнага экстрэмiзму арганiзатары канцэртаў расейскiх неанацысцкiх гуртоў сталi ўсё часьцей звяртаць сваю ўвагу на Беларусь. Ня ўсiм гэта падабаецца.

У Iнтэрнеце зьявiлася заява ад iмя незарэгiстраванай гарадзенскай арганiзацыi "Антыфашыстоўскi Цэнтр", дзе мясцовыя ўлады папярэджвалiся аб тым, што ў выпадку арганiзацыi падобнага роду канцэрта непазьбежна адбудуцца масавыя непарадкі. Адзiн ьз сяброў гэтай арганiзацыi ў размове з карэспандэнтам "Народнай волi" пацьвердзiў сапраўднасьць гэтай заявы. "Напярэдаднi Дня Перамогi як зьдзек выглядае выступ неанацыстаў. Гэта шмат каму ў Горадні не спадабаецца. Таму я ўпэўнены, што сапраўдную прычыну адмены выступу трэба шукаць у жаданьнi мясцовых уладаў пазьбегнуць скандалу", -- сказаў адзiн зь сябраў "Антыфашыстоўскага Цэнтра", якi пажадаў застацца неназваным.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: