Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Адна з вуліцаў Менску будзе насіць імя Ўладзімера Мулявіна 11:43, 21/04/2003, НТВ
Адна з вуліцаў Менску ў памяць аб стваральніку легендарнага ансамблю “Песьняры” Ўладзімера Мулявіна будзе насіць яго імя, а на доме, дзе жыў музыка, будзе ўсталяваная мэмарыяльная дошка.
Як паведамляе агенцтва «Интерфакс», таксама ў горадзе будзе ствараны музэй у памяць аб музыку, і на такіх фестывалях, як «Славянский базар в Витебске», «Золотой шлягер», Нацыянальным фэсце беларускай песьні й паэзіі будуць заснаваныя прэміі й прызы імя Мулявіна.
Народны артыст СССР і Беларусі Ўладзімер Мулявін памёр 26 студзеня 2003 году ў выніку аўтамабільнай аварыі. Пахаваны музыка на Ўсходніх могілках у Менску.