Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Улада цісьне на незалежныя газэты 13:26, 21/04/2003
Прадстаўнікі шэрагу няўрадавых арганізацыяў і рэдакцыяў газэтаў выступілі з заяваю аб недапушчальнасьці эканамічнай дыскрымінацыі недзяржаўных СМІ. “Мы, прадстаўнікі рэдакцыяў газэтаў і няўрадавых арганіазцыяў, занепакоеныя станам свабоды слова ў нашай краіне і заяўляем, што недзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі падвяргаюцца з боку ўладаў жорсткаму эканамічнаму ціску”, - гаворыцца ў дакумэнце. У якасьці прыклада падаецца судовае рашэньне адносна заснавальніка “Новой газеты Сморгони” Рамуальда Ўлана, адхіленага ад яе выданьня. Гэта, як сьцвярджаюць падпісанты заявы, “наглядна прадэманстравала новую тактыку ўладаў у барацьбе зь недзяржаўнымі СМІ – перасьлед іх рэдакцыяў за парушэньне гаспадарчага заканадаўства”.
“Прэзыдэнцкі дэкрэт забараніў індывідуальным прадпрымальнікам прыцягваць да сваёй дзейнасьці больш з тры фізычныя асобы па працоўных дамовах і дамовах грамадзянска-прававога характару, -- нагадваецца ў заяве. – Дастаткова часта сустракаецца сытуацыя, калі недзяржаўнае выданьне выпускае індывідуальны прадпрымальнік, і асабліва гэтая схема распаўсюджаная сярод рэгіянальных газэтаў. Да дамовы грамадзянска-прававога характару адносяцца і аўтарскія дамовы. Факт публікацыі матэрыялаў пазаштатных аўтараў і лістоў чытачоў рэдакцыямі СМІ азначае заключэньне зь імі аўтарскіх дамоваў. Літаральнае тлумачэньне нормаў прэзыдэнцкага дэкрэту азначае абмежаваньне магчымасьці публікацыяў аўтарскіх матэрыялаў у СМІ, якія выдаюцца індывідуальнымі прадпрымальнікамі. Ня выключаецца, што магчымасьць такога тлумачэньня дэкрэту №4 будзе выкарыстоўвацца ўладамі з мэтай ціску на недзяржаўныя СМІ, перш за ўсё рэгіянальныя”.