Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Кошты не зьвяртаюць увагі на прагнозы 15:53, 21/04/2003
З пачатку году кошты вырасьлі на 9,3% пры гадавым паказчыку ўраду і Нацыянальнага банку 18-24%. Паводле дадзеных Міністэрства статыстыкі і аналізу, за першы тыдзень красавіка спажывецкія кошты ў Беларусі павялічыліся на 1,1%. Для параўнаньня: за першы тыдзень сакавіка кошты павялічыліся на 1,3%, за першы тыдзень красавіка 2002 году - на 0,9. За студзень-сакавік і першы тыдзень красавіка 2002 году кошты ў Беларусі падвысіліся на 13,8%.