Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 2223 24 25 26 27
28 29 30        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



На тры месяцы прыпынены выхад незалежнай газэты «Правiнцыялка»
10:56, 22/04/2003

Паводле загаду мiнiстра iнфармацыi Беларусi Мiхаiла Падгайнага прыпынены выхад незалежнай газэты “Правiнцыялка”. Гэтае выданьне распаўсюджвалася ў Столiнскiм раёне Берасьцейскай вобласьцi.

Апошнi нумар газэты “Правiнцыялка” ўбачыў сьвет напрыканцы мiнулага тыдня. А сёньня рэдакцыя атрымала зь Мiнiстэрства iнфармацыi загад аб прыпыненьнi дзейнасьцi незалежнага выданьня цягам трох месяцаў. Падставай для гэтага рашэньня названыя грубыя парушэньнi заканадаўства. У прыватнасьцi, рэдакцыя “Правiнцыялкi” без узгадненьня зь мiнiстэрствам i мясцовымi ўладамi зьмянiла тэматыку выданьня i юрыдычны адрас.

Варта заўважыць, што раней нiякiх афiцыйных папярэджаньняў аб парушэньнях закону рэдакцыя не атрымлiвала. Апошнi час “Правiнцыялка” выходзiла замест iншай незалежнай газэты — “Вечерний Столин”, якая таксама была закрытая Мiнiстэрствам iнфармацыi на трохмесячны тэрмiн. Здарылася гэта напярэдаднi выбараў у мясцовыя Саветы.

Заснавальнiк i рэдактар абедзьвюх газэтаў Аляксандар Iгнацюк упэўнены, што iнiцыятыва спыненьня выхаду ягоных выданьняў належыць берасьцейскiм i столiнскiм уладам. Але спадар Iгнацюк не зьбiраецца прыпыняць дзейнасьць сваёй рэдакцыi.

“Вось толькi што знайшоў яшчэ адну газэту. На гэтым тыднi выйдзе другая газэта, трэцяя. Будзе тая ж самая шапка, усё тое самае. Камунiсты ў падпольлi казалi: “Усiх не перастраляюць”. Так i я кажу. Хiба што трэба ўсё пазачыняць на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь”, -- сказаў у інтэрвію Радыё Свабода Аляксандр Ігнацюк.

Аляксандар Iгнацюк пакуль не раскрывае назву новай газэты, але абяцае, што жыхары Столiнскага раёну не застануцца безь незалежнага друкаванага выданьня.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: